ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Перакладчыкі Бібліі на родную мову ўшанаваны высокай узнагародай
Дарога дабрыні

Рэспубліка Беларусь і ўстойлівае развіццё

Рэспубліка Беларусь і ўстойлівае развіццё
Іншыя навіны

З 11 студзеня па 28 лютага ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (2-гі паверх, пам. 207) адкрыта тэматычная выстаўка “Рэспубліка Беларусь і ўстойлівае развіццё”.

Устойлівае развіццё – гэта развіццё, пры якім задавальненне патрэбаў цяперашніх пакаленняў ажыццяўляецца без шкоды для магчымасцей будучых пакаленняў задавальняць свае ўласныя патрэбы. Гэтая базавая фармулёўка ўпершыню з’явілася ў 1987 годзе ў дакладзе “Наша будучае будучае”, падрыхтаваным Камісіяй Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па навакольным асяроддзі і развіцці. У 1992 годзе на Канферэнцыі ААН па навакольным асяроддзі і развіцці ў Рыа-дэ-Жанейра гэты тэрмін быў выкарыстаны ў якасці назвы новай канцэпцыі існавання ўсяго чалавецтва. Метады практычнай рэалізацыі канцэпцыі ўстойлівага развіцця абмяркоўваліся ў час Сустрэчы на вышэйшым узроўні “Планета Зямля”, на якой сусветныя лідары прынялі Парадак на XXI стагоддзе, які абвяшчаў абавязацельствы дзяржаў па асноўных прынцыпах дасягнення нашай цывілізацыяй устойлівага развіцця. На канферэнцыі ўсім краінам-удзельніцам было прапанавана пабудаваць свае нацыянальныя праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця такім чынам, каб забеспячэнне матэрыяльных запытаў цяперашняга пакалення не прычыняла шкоды і не ставіла пад пагрозу існаванне будучых пакаленняў людзей.

У жніўні-верасні 2002 года ў Ёханесбургу (ПАР) адбылася Сусветная сустрэча на вышэйшым узроўні па ўстойлівым развіцці, на якой дзяржавы-ўдзельнікі ўзгаднілі Ёханесбургскую дэкларацыю па ўстойлівым развіцці і План выканання рашэнняў. Ключавым паняццем устойлівага развіцця прызнавалася магчымасць эканамічнага росту з улікам рашэння трох праблем: 1) экалагічнай, звязанай з прадухіленнем пагібельнага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, а таксама высокай верагоднасцю гібелі чалавецтва пасля магчымых глабальных экалагічных і тэхнагенных катастроф; 2) эканамічнай, якая прадугледжвае пераход на якасна новыя рэсурсазберагальныя тэхналогіі і пераважнае выкарыстанне аднаўляльных рэсурсаў; 3) сацыяльна-дэмаграфічнай, заснаванай на пераадоленні палярызацыі паміж беднымі і багатымі.

У сувязі з распрацоўкай міжнароднай супольнасцю канцэпцыі ўстойлівага развіцця ў Рэспубліцы Беларусь у 1996 годзе была створана Нацыянальная камісія па ўстойлівым развіцці, а ў 1997 годзе прынята першая Нацыянальная стратэгія ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь (НСУР). Яна грунтавалася на ідэйных прынцыпах і метадалагічных падыходах “Парадку дня на XXI стагоддзе”, вызначаных Канферэнцыяй ААН па навакольным асяроддзі і развіцці.

У 2004 годзе ў Беларусі распрацавана і адобрана Нацыянальная стратэгія ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь да 2020 года (НСУР–2020). У НСУР–2020 галоўная ўвага нададзена асаблівасцям прагнознага перыяду, далейшай рэалізацыі “Парадку дня на XXI стагоддзе”, гарманізацыі сацыяльнага, эканамічнага і экалагічнага развіцця як раўнацэнных узаемадапаўняльных складнікаў у адзіным збалансаваным комплексе “чалавек – навакольнае асяроддзе – эканоміка”.

У верасні 2015 года дзяржавы – члены ААН прынялі новы Парадак дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года. У яе склад уваходзяць 17 галоўных Мэт устойлівага развіцця (МУР) і звязаныя з імі 169 задач і 242 індыкатары, якія павінны вырашыць самыя вострыя праблемы чалавецтва і палепшыць стан планеты. Прыняцце Парадку–2030 запатрабавала ад усіх дзяржаў перагляду і канкрэтызацыі нацыянальных планаў і механізмаў дасягнення ўстойлівага развіцця грамадства з улікам МУР. Беларусь імкнецца да ажыццяўлення Парадку–2030 і ўжо распачала шэраг важных крокаў для яе рэалізацыі на нацыянальным узроўні: Урадам Рэспублікі Беларусь зацверджана Нацыянальная стратэгія ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця на перыяд да 2030 года, прызначаны Нацыянальны каардынатар па дасягненні Мэт устойлівага развіцця, сфарміраваны Савет па ўстойлівым развіцці. У рамках Савета сфармаваны сектаральныя рабочыя групы па эканамічных, экалагічных і сацыяльных пытаннях.

На выставе прадстаўлена больш за 100 дакументаў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, брашуры, буклеты.

Экспазіцыя складаецца з наступных тэматычных раздзелаў:

  • Канцэпцыя ўстойлівага развіцця: сутнасць, прынцыпы, асноўныя аспекты
  • Стратэгія ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь: экалагічны аспект
  • Эканамічныя аспекты ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь
  • Сацыяльная кампанента ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь
  • Устойлівае развіццё абласцей і рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь
  • Дасягненне мэт устойлівага развіцця (МУР) у Рэспубліцы Беларусь

Выстава будзе цікавая спецыялістам у галіне эколага-эканамічнага і сацыяльна-эканамічнага планавання і прагназавання, эканамістам, эколагам, студэнтам і выкладчыкам, а таксама ўсім тым, хто цікавіцца праблемамі ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь.

Карысныя спасылкі

Дакументы


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 34.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам