ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Гарадскі суботнік
Семінар-трэнінг па фарміраванні аўтарытэтных запісаў

Рэспубліка Беларусь. Герб. Гімн. Сцяг

Рэспубліка Беларусь. Герб. Гімн. Сцяг
Іншыя навіны

З 1 красавіка па 5 чэрвеня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) арганізавана тэматычная кніжная выстаўка “Рэспубліка Беларусь. Герб. Гімн. Сцяг” да Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.


Кожная сучасная дзяржава мае свае знакі, якія выражаюць яе палітычную самастойнасць і незалежнасць, гісторыю станаўлення і развіцця, нацыянальную самабытнасць. Краіна, якая не беражэ свае святыні, не шануе свой дзяржаўны герб і сцяг, не вучыць новыя пакаленні разумець, шанаваць і паважаць дзяржаўныя знакі, рызыкуе будучыняй свайго народа. У адпаведнасці з артыкулам 19 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн з’яўляюцца знакамі дзяржаўнага суверэнітэту рэспублікі.

14 мая 1995 года ў Беларусі адбыўся ініцыяваны прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкам агульнанацыянальны рэферэндум па пытанні аб нацыянальнай сімволіцы. За прапанаваныя прэзідэнтам варыянты герба і сцяга прагаласавала 75,1 % прыняўшых удзел у рэферэндуме. Пасля апублікавання вынікаў галасавання прэзідэнт 7 чэрвеня 1995 года выдаў Указ № 213 “Об утверждении эталона Государственного герба Республики Беларусь и Положения о Государственном гербе Республики Беларусь”. Так наша краіна набыла свае дзеючыя цяпер Дзяржаўны герб і Дзяржаўны сцяг, якія нараўне з Дзяржаўным гімнам з’яўляюцца асноўнымі атрыбутамі дзяржаўнасці, сімваламі суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.

5 ліпеня 2004 года быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь “О государственных символах Республики Беларусь”, які накіраваны на прававое рэгуляванне пытанняў дзяржаўных сімвалаў нашай краіны, устаноўленых Канстытуцыяй, і вызначае апісанне і парадак іх выкарыстання.

Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь прайшлі доўгі шлях станаўлення, развіцця і сцвярджэння. У іх клапатліва захаваны рысы, якія адлюстроўваюць мірныя, стваральныя мэты беларускага народа і дзяржавы. Герб, гімн і сцяг Рэспублікі Беларусь з дапамогай простых і зразумелых сродкаў адлюстроўваюць патрыятычныя, гістарычныя, культурныя традыцыі краіны, характар народа, яго духоўны патэнцыял. Яны надзелены яркімі рысамі і лёгка пазнавальныя сярод усіх дзяржаўных сімвалаў сусветнай супольнасці.

Герб, сцяг і гімн – галоўныя сімвалы незалежнасці, якія перадаюць гісторыка-культурную спадчыну нашага народа, падкрэсліваюць нацыянальны дух і годнасць беларускіх грамадзян.

Экспазіцыя налічвае каля 40 дакументаў і ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Гісторыя развіцця сімвалаў дзяржаўнасці Беларусі.
  • Сучасныя сімвалы Рэспублікі Беларусь.
  • Дзяржаўны гімн як атрыбут дзяржаўнасці Рэспублікі Беларусь.

Выстаўка будзе цікавай самаму шырокаму кругу чытачоў.

Кантактны тэлефон: 293-27-28.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам