ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Акцыя па перадачы кніг прыходу храма Святой Роўнаапостальнай княгіні Вольгі
Запрашаем прыняць удзел у навукова-практычным семінары “Ураджэнцы роднага краю”

Разнастайнасць моў – вялікае дасягненне чалавецтва

Разнастайнасць моў – вялікае дасягненне чалавецтва
Іншыя навіны

З 19 студзеня па 22 лютага ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстава “Разнастайнасць моў – вялікае дасягненне чалавецтва”, прысвечаная Міжнароднаму дзесяцігоддзю моў карэнных народаў (2022–2032).

Гэта Дзесяцігоддзе было абвешчана на 74-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН (рэзалюцыя A/RES/74/135) з мэтай звярнуць увагу сусветнай грамадскасці на знікненне многіх моў карэнных народаў і мабілізаваць зацікаўленыя бакі і рэсурсы для іх захавання, адраджэння і папулярызацыі. Дадзенае рашэнне асамблеі падоўжыла ініцыятыву, у адпаведнасці з якой 2019 год быў абвешчаны ААН Міжнародным годам моў карэнных народаў.

У свеце налічваецца каля 476 млн прадстаўнікоў карэнных народаў, якія жывуць у 90 краінах. Хоць яны складаюць каля 6 % сусветнага насельніцтва, 15 % самых бедных жыхароў планеты прыпадае менавіта на іх. Карэнныя народы адносяцца да катэгорыі найбольш уразлівых і бедных груп насельніцтва свету. Міжнародная супольнасць прызнае неабходнасць прыняцця мер для абароны праў карэнных народаў і садзейнічання захаванню імі сваёй культуры, ладу жыцця і мовы.

На сённяшні дзень у свеце існуе каля 7 тысяч моў. “Атлас мировых языков, находящихся под угрозой исчезновения”, выпушчаны ЮНЕСКА ў 2010 годзе, змяшчае каля 2 500 моў, з якіх з 1950 года зніклі 230. Мовы карэнных народаў асабліва ўразлівыя, паколькі многія з іх не выкладаюцца ў школе або не выкарыстоўваюцца ў грамадскай сферы. Спецыялісты лічаць, што для выжывання мовы трэба, каб на ёй размаўляла па меншай меры 100 тысяч чалавек. Ва ўсе часы мовы ўзнікалі, існавалі і паміралі, але ніколі раней яны не знікалі так імкліва. Кожныя два тыдні знікае адна мова, забіраючы з сабой культурную і інтэлектуальную спадчыну пэўнай супольнасці.

27–28 лютага 2020 года ў Мехіка (Мексіка) адбылося мерапрыемства высокага ўзроўню з нагоды завяршэння Міжнароднага года моў карэнных народаў. Удзельнікі мерапрыемства прынялі Лос-Пінаскую дэкларацыю, якая паслужыла асновай для глабальнага плана дзеянняў у рамках Дзесяцігоддзя карэнных народаў свету і прыярытэтная ўвага ў якой надавалася пашырэнню праў і магчымасцей носьбітаў моў карэнных народаў.

У дэкларацыі было падкрэслена, што карэнныя народы маюць права на свабоду выказвання меркаванняў, атрыманне адукацыі на роднай мове, выкарыстанне сваіх моў у сістэмах правасуддзя, сродках масавай інфармацыі, праграмах працы і аховы здароўя.

Дэкларацыя прызнала важную ролю моў карэнных народаў для сацыяльнай згуртаванасці і інтэграцыі, культурных праў, аховы здароўя і справядлівасці, а таксама падкрэсліла іх значэнне для ўстойлівага развіцця і захавання біяразнастайнасці, паколькі гэтыя мовы захоўваюць старажытныя і традыцыйныя веды, якія звязваюць чалавецтва з прыродай.

На выставе прадстаўлена больш за 80 публікацый на рускай, нямецкай, іспанскай, французскай, беларускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, брашуры, буклеты, мімеаграфаваныя матэрыялы.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Тысячы моў: жывыя, знікаючыя і страчаныя
  • Карэнныя народы – захавальнікі культурнай разнастайнасці, біяразнастайнасці і нематэрыяльнай культурнай спадчыны
  • Міжнародныя стандарты і нацыянальныя заканадаўствы ў галіне абароны і падтрымкі праў чалавека ў карэнных народаў. Міжнародныя нарматыўна-прававыя акты аб мовах і моўнай разнастайнасці
  • Навакольнае асяроддзе, сацыяльнае і эканамічнае развіццё карэнных народаў

Выстава прызначана для шырокага кола чытачоў, якія цікавяцца пытаннямі культурнай і моўнай разнастайнасці, этнаграфіяй, гісторыяй, дэмаграфіяй і правамі чалавека.

Карысныя спасылкі

Дакументы


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 34.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Навіны

Размова з адвакатам аб адказнасці за дзеянні ў сацыяльных сетках

20 Май 2022

19 мая Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў у рамках мерапрыемстваў па інфармацыйна-прававой асвеце грамадзян была арганізавала і праведзена штомесячная тэматычная сустрэча з адвакатам “Адказнасць за дзеянні ў сацыяльных сетках (каментарыі, лайкі, рэпосты)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Падзяка за паспяховае супрацоўніцтва ў лічбавізацыі культурнай спадчыны

19 Май 2022

19 мая ў рамках II Міжнароднага лічбавага форуму #GBC (Дзяржава. Бізнес. Грамадзяне) намеснік генеральнага дырэктара ТАА “Беларускія воблачныя тэхналогіі” Міхаіл Дука ўручыў генеральнаму дырэктару Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аксане Кніжнікавай падзяку за паспяховае супрацоўніцтва пры рэалізацыі праекта па лічбавізацыі культурнай спадчыны Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Віншуем з 85-годдзем Святлану Уладзіміраўну Фядулаву!

21 Май 2022

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ад усёй душы віншуе Святлану Уладзіміраўну з цудоўным юбілеем і жадае даўгалецця, шчасця і дабрабыту, невычэрпнай энергіі і сіл. Хай кожны ваш дзень будзе напоўнены гармоніяй і спакоем!

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Візіт дэлегацый сталічных падраздзяленняў органаў унутраных спраў дзяржаў – удзельніц СНД

18 Май 2022

18 мая Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведалі дэлегацыі сталічных падраздзяленняў органаў унутраных спраў / паліцыі дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

XXVIII Міжнародныя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні

17 Май 2022

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрыліся XXVIII Міжнародныя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні “Хрысціянства ў Беларусі: гісторыя, тэалогія, традыцыі”, прымеркаваныя да 1030-годдзя Праваслаўнай царквы на беларускіх землях.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам