ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Рыцар музычнага вобраза
У цэнтры падзей: прэзентацыя на галоўнай сцэне ХХV ММКВК

Разнастайнасць і прыгажосць дзікай фаўны і флоры

Разнастайнасць і прыгажосць дзікай фаўны і флоры
Іншыя навіны

З 1 сакавіка па 3 красавіка ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (2-гі паверх, пам. 207) адкрыта тэматычная выстаўка “Разнастайнасць і прыгажосць дзікай фаўны і флоры”, прысвечаная Сусветнаму дню дзікай прыроды.

Гэты Дзень быў абвешчаны 20 снежня 2013 года на 68-й сесіі Генеральнай асамблеі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (рэзалюцыя – A/RES/68/205) і штогод адзначаецца 3 сакавіка.

Сусветны дзень дзікай прыроды закліканы звярнуць увагу чалавецтва на разнастайнасць і прыгажосць дзікай фаўны і флоры. З’яўленне падобнага свята абумоўлена разуменнем неабходнасці захавання біялагічнай разнастайнасці на планеце. Празмернае выкарыстанне прэснай вады, энергетычных рэсурсаў, масавая высечка лесу і іншыя віды дзейнасці чалавека аказваюць разбуральнае ўздзеянне на навакольнае асяроддзе, жывёльны і раслінны свет і паступова вядуць нашу планету да незваротных наступстваў у экалагічнай, сацыяльнай, эканамічнай і іншых сферах.

Скарачаюцца месцы рассялення звяроў і птушак, іх кармавая база. З прычыны браканьерства і нерацыянальнага палявання многія ўнікальныя віды дзікай прыроды наблізіліся да мяжы поўнага знікнення. Свет, які акружае нас, мае патрэбу ў абароне, таму клопат аб захаванні колькасці знікаючых відаў фаўны і флоры, змена поглядаў на дзікую прыроду, адмова ад спажывецкіх адносін і ілжывага ўспрымання бязмежнасці прыродных багаццяў – найбольш актуальныя задачы, якія стаяць перад чалавекам у сённяшніх рэаліях.

Кожнае пакаленне нясе адказнасць за захаванне дзікай прыроды для нашчадкаў – такі пасыл Сусветнага дня дзікай прыроды. Правядзенне гэтага Дня – нагода ў чарговы раз нагадаць грамадству пра неабходнасць зладжаных дзеянняў у захаванні знікаючых відаў і іх біялагічнай разнастайнасці як на міжнародным, так і на нацыянальных узроўнях. Тэма Дня 2018 года – “Вялікія кошкі: драпежнікі пад пагрозай”.

Дата правядзення Сусветнага дня дзікай прыроды была абраная не выпадкова – у гэты дзень ў 1973 годзе была прынята Канвенцыя аб міжнародным гандлі відамі дзікай фаўны і флоры, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення (СІТЕС). Гэтая канвенцыя стала адным з самых буйных пагадненняў па ахове дзікай прыроды. Яе мэта – кантроль за браканьерствам, міжнародным гандлем знікаючымі экзэмплярамі як жывёл, так і раслін. Браканьерства і незаконны гандаль аб’ектамі дзікай прыроды – найважнейшая невырашаная праблема нашага часу. Паводле ацэнак экспертаў, міжнародны абарот ад гэтага гандлю дасягае 17 млрд еўра штогод. Пад абаронай СІТЕС знаходзяцца прыкладна 5 800 відаў жывёл і 30 000 відаў раслін.

На сённяшні дзень бакамі СІТЕС з’яўляюцца 183 дзяржавы. Рэспубліка Беларусь –адзін з бакоў Канвенцыі са снежня 1994 года. У нашай краіне 52 віды жывёл і 35 відаў раслін падпадаюць пад дзеянне Канвенцыі СІТЕС і ўнесены ў дадаткі I і II гэтага дакумента. Праблема захавання міру дзікай прыроды займае важнае месца ў экалагічнай палітыцы Беларусі. У рэспубліцы прыняты і ўступілі ў дзеянне законы “Аб ахове навакольнага асяроддзя”, “Аб раслінным свеце”, “Аб жывёльным свеце”, шэраг іншых нарматыўных прававых дакументаў, закліканых забяспечыць прававую і эканамічную аснову захавання і ўстойлівага выкарыстання біялагічнай разнастайнасці.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 100 дакументаў на рускай і англійскай мовах: кнігі, брашуры, перыядычныя выданні, буклеты.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Дзікія жывёлы, рэдкія і знікаючыя віды жывёл 
  • Дзікарослыя расліны, рэдкія і знікаючыя віды раслін 
  • Ахова жывёльнага і расліннага свету 
  • Міжнародныя прававыя дакументы па ахове дзікай прыроды 
  • Чырвоныя кнігі 
  • Развіццё і падтрыманне асабліва ахоўных прыродных тэрыторый (запаведнікаў, нацыянальных паркаў, заказнікаў і інш.) 
  • Дзікая прырода Рэспублікі Беларусь

Выстаўка будзе цікавая біёлагам, заолагам, эколагам, спецыялістам у галіне лясной гаспадаркі, прыродакарыстання і аховы навакольнага асяроддзя, навуковым работнікам, аспірантам, студэнтам, а таксама ўсім тым, хто цікавіцца праблемай захавання дзікай прыроды і біялагічнай разнастайнасці нашай планеты.

Карысныя спасылкі

Дакументы

Навіны

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр

15 Кра 2024

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведаў Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр – адзіны дзеючы манастыр горада Мінска, галоўная мэта якога – духоўная і сацыяльная дапамога хворым і пакутным людзям.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Яны сталі першымі беларусамі, якія былі ўдастоены звання Герояў Савецкага Саюза

16 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна камандзіру танкавага ўзвода, лейтэнанту Мікалаю Аляксандравічу Сяліцкаму (1907–1936) і камандзіру танка Паўлу Емяльянавічу Купрыянаву (1908–1936) прысвоена Пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саюза ССР ад 31 снежня 1936 года “за ўзорнае выкананне спецыяльных і цяжкіх заданняў Урада па ўмацаванні абароннай моцы Савецкага Саюза і праяўлены ў гэтай справе гераізм” (пасмяротна).

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэка прымае ўдзел у месячніку па добраўпарадкаванні і азеляненні

13 Кра 2024

13 красавіка супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі падтрымалі акцыю і прымаюць удзел у месячніку па навядзенні парадку, добраўпарадкаванні і азеляненні.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам