ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Кампетэнтна і падрабязна
Віртуальны ваяж па тэатрах нашай краіны – з вэб-сайтам “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”

Разарваць кола маўчання: жанчыны і насілле

Разарваць кола маўчання: жанчыны і насілле
Іншыя навіны

З 21 лістапада 2019 г. па 9 студзеня 2020 г. у аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам. 207) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка “Разарваць кола маўчання: жанчыны і насілле”, прысвечаная Міжнароднаму дню барацьбы за ліквідацыю насілля адносна жанчын.

Гэты дзень быў абвешчаны Генеральнай асамблеяй ААН 17 снежня 1999 г. (рэзалюцыя 54/134) і штогод адзначаецца 25 лістапада.

Насілле адносна жанчын і дзяўчынак з’яўляецца адным з найбольш шырока распаўсюджаных, цяжкавыкараняльных парушэнняў праў чалавека ў сучасным свеце, якое вядзе да катастрафічных наступстваў. Яно з’яўляецца маральнай абразай, ганебным кляймом на чалавецтве, значнай перашкодай на шляху да інклюзіўнага, справядлівага і ўстойлівага развіцця.

Насілле распаўсюджана паўсюль у свеце і ўласціва ўсім грамадствам і культурам, закранаючы жанчын незалежна ад іх расы, этнічнай прыналежнасці, сацыяльнага становішча, дастатку, паходжання або любых іншых абставін. Яно караніцца ў гістарычнай няроўнасці ў адносінах паміж мужчынамі і жанчынамі, а таксама ў бесперапыннай дыскрымінацыі.

Жанчыны сутыкаюцца з насіллем у прававой сферы і ў паўсядзённым жыцці. Роўныя правы жанчын, абвешчаныя дэ-юрэ, не з’яўляюцца такімі дэ-факта і часта парушаюцца ў большасці краін. Насілле можа прымаць мноства форм: ад бытавых замахаў да гандлю людзьмі, ад сексуальнага насілля ва ўмовах канфлікту да дзіцячых шлюбаў, калечання палавых органаў і феміцыду. Яно робіць шкоду асобе і становіцца сур’ёзнымі наступствамі для сем’яў і грамадства.

Паводле ацэнак ААН каля 35 % жанчын у свеце падвяргаюцца сёння фізічнаму насіллю. У некаторых краінах колькасць жанчын-ахвяр фізічнага або сексуальнага насілля з боку партнёраў дасягае 70 %. Прыкладна 120 млн дзяўчат ва ўзросце да 20 гадоў хаця б аднойчы ў жыцці станавіліся ахвярамі сексуальнага насілля. 200 млн жанчын перанеслі аперацыі на палавых органах. Колькасць непаўналетніх дзяўчынак, прымусова выдадзеных замуж, складае больш за 700 млн. Штогод ва ўсім свеце прадаюцца сотні тысяч жанчын. І зараз у шэрагу краін свету забіваюць зародкаў і немаўлят жаночага полу.

Для ліквідацыі насілля патрабуюцца комплексныя і сістэматычныя намаганні дзяржаў, міжнародных арганізацый і ўсіх зацікаўленых бакоў. Усведамляючы ўсю значнасць гэтай праблемы, у 1979 г. прынялі Канвенцыю аб ліквідацыі ўсіх форм дыскрымінацыі адносна жанчын, а ў 1993 г. – Дэкларацыю аб выкараненні насілля адносна жанчын. Гэтыя дакументы былі накіраваны на прыняцце канкрэтных мер па прадухіленні і выкараненні насілля адносна жанчын і дзяўчынак ва ўсім свеце. Яшчэ адным крокам у гэтым кірунку стала абвяшчэнне Генеральным сакратаром ААН у лютым 2008 г. кампаніі “Разам пакончыць з насіллем адносна жанчын”, мэтай якой з’яўлялася распаўсюджанне інфармацыі, а таксама актывізацыя намаганняў усіх бакоў у гэтай галіне.

У 2017 г. Еўрапейскі саюз і Арганізацыя Аб’яднаных Нацый прыступілі да ажыццяўлення новай доўгатэрміновай глабальнай ініцыятывы “Прамень святла”, накіраванай на выкараненне ўсіх форм насілля адносна жанчын і дзяўчынак. Згодна з Парадкам дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года гэта ініцыятыва будзе ў поўнай меры ўлічваць прынцып “ніхто не будзе забыты”.

Дакументы, прадстаўленыя на выставе, раскрываюць шматгранную дзейнасць ААН, іншых міжнародных арганізацый, жаночых рухаў і аб’яднанняў, накіраваную на барацьбу з насіллем адносна жанчын, знаёмяць з рознымі аспектамі вывучэння гендэрных праблем, раскрываюць ролю жанчыны ў сучасным грамадстве.

У экспазіцыі прадстаўлена больш за 80 дакументаў на рускай, англійскай, французскай і нямецкай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН (мастхед), брашуры, буклеты.

Увазе наведвальнікаў прапанаваны наступныя раздзелы:

  • Міжнародныя і рэгіянальныя прававыя дакументы, накіраваныя на ліквідацыю насілля адносна жанчын
  • Праблема насілля адносна жанчын у Рэспубліцы Беларусь
  • Дамашняе насілле. Хатні гвалт. Меры па папярэджанні і спыненні насілля адносна жанчын у сям’і
  • Жанчына і ўзброеныя канфлікты
  • Жанчына як тавар – праблема гандлю людзьмі
  • Сацыяльная няроўнасць і гендэрная дыскрымінацыя

Выстава будзе цікавая для студэнтаў, выкладчыкаў, сацыяльных педагогаў, псіхолагаў, юрыстаў, спецыялістаў у сферы процідзеяння гандлю людзьмі, актывістаў праваабарончых і няўрадавых арганізацый.

Карысныя спасылкі

Дэкларацыі, канвенцыі і пагадненні


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 34.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам