ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Сусвет Эдуарда Арцем'ева
Жыццё як антычная трагедыя

Разам супраць СНІДу

Разам супраць СНІДу
Іншыя навіны

З 23 лістапада па 17 снежня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная выстаўка "Разам супраць СНІДу", прысвечаная Сусветнаму дню барацьбы са СНІДам.


Гэты Дзень быў зацверджаны ў 1988 годзе ў адпаведнасці з рашэннямі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (WHA41/1988/REC/1) і Генеральнай асамблеі ААН (рэзалюцыя 43/15) і штогод адзначаецца ва ўсім свеце 1 снежня.

Сёння такое захворванне, як СНІД, вядома ў кожным кутку зямнога шара. Яго справядліва называюць буйнамаштабнай эпідэміяй, чумой XX–XXI стст., якая рэальна пагражае чалавецтву. ВІЧ па-ранейшаму застаецца адной з асноўных праблем глабальнай грамадскай аховы здароўя. Паводле статыстычных даных Аб’яднанай праграмы Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па ВІЧ/СНІДзе, у канцы 2016 года ў свеце налічвалася прыкладна 36,7 млн чалавек з ВІЧ-інфекцыяй, з іх 1,8 млн чалавек набылі ВІЧ-інфекцыю ў 2016 годзе. На сённяшні дзень СНІД забраў больш за 35 млн чалавечых жыццяў. У 2016 годзе ад прычын, звязаных з ВІЧ, ва ўсім свеце памерла 1,1 млн чалавек.

Разумеючы ўсе большыя складанасці, звязаныя з пандэміяй ВІЧ/СНІДу, ААН стварыла ў 1996 годзе Сумесную праграму Аб’яднаных Нацый па праблемах ВІЧ/СНІДу (ЮНЭЙДС). Праект аб’ядноўвае ў якасці спонсараў Дзіцячы фонд ААН, Праграму ААН па развіцці, Фонд ААН па пытаннях народанасельніцтва, Арганізацыю ААН па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА), Сусветную арганізацыю аховы здароўя (СААЗ) і Сусветны банк. Пад эгідай ЮНЭЙДС праводзяцца розныя глабальныя праекты па прафілактыцы захворвання, ажыццяўляецца дапамога краінам свету ў навучанні мерам прафілактыкі і даследаванню віруса, кантралюецца незалежнасць чалавека ад ВІЧ-статусу.

Новы даклад ЮНЭЙДС 2016 года “Паскарэнне мер: падыход да ВІЧ-інфекцыі на аснове жыццёвага цыклу чалавека” паказвае, што краіны актывізавалі свае намаганні ў барацьбе супраць СНІДу – па ўсім свеце колькасць зноў інфіцыраваных працягвае скарачацца. За перыяд з 2000 па 2016 год колькасць новых ВІЧ-інфекцый зменшылася на 39 %, а ўзровень смяротнасці, звязанай з ВІЧ, знізіўся на адну трэць, пры гэтым дзякуючы антырэтравіруснай тэрапіі за той жа перыяд было выратавана 13,1 млн чалавечых жыццяў. Гэта дасягненне стала вынікам маштабных намаганняў у рамках нацыянальных праграм па ВІЧ пры падтрымцы грамадзянскай супольнасці.

Дасягнуўшы глабальнай мэты – спыніць і павярнуць тэндэнцыю да распаўсюджвання ВІЧ, – сусветныя лідэры вылучылі мэты “Fast-Track” па актывізацыі мер у адказ на ВІЧ да 2020 года і ліквідацыя СНІДу да 2030 года.

Барацьба з ВІЧ-інфекцыяй актыўна вядзецца і ў нас у краіне. У Рэспубліцы Беларусь з ВІЧ-станоўчым статусам пражывае каля 17 тыс. чалавек. Паказчык захворвання ВІЧ-інфекцыяй за 10 месяцаў 2016 года склаў 20,8 на 100 тыс. насельніцтва і супастаўны з паказчыкам за аналагічны перыяд 2015 года (19,9 на 100 тыс. насельніцтва). Дзяржаўная сістэма аховы здароўя забяспечвае максімальную даступнасць да кансультавання і тэставання на ВІЧ-інфекцыю. Усе ВІЧ-пазітыўныя пацыенты, калі ў іх ёсць паказанні да прызначэння спецыфічнага лячэння, бясплатна атрымліваюць лекавыя сродкі для антырэтравіруснай тэрапіі. Своечасова пачаўшы лячэнне і прытрымліваючыся ўсіх указанняў урача, людзі з ВІЧ могуць пражыць доўгае і паўнавартаснае жыццё.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 100 дакументаў міжнародных арганізацый (ЮНЭЙДС, ЮНЕСКА, СААЗ, Еўрапейскага саюза, Савета Еўропы і інш.) на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, брашуры, буклеты.

Экспазіцыя складаецца з наступных раздзелаў:

  • Эпідэмія СНІДу: глабальны агляд;
  • Што такое СНІД, яго ўздзеянне на людзей і грамадства, лячэнне і догляд хворых;
  • Прафілактыка ВІЧ / СНІДу;
  • Міжнароднае супрацоўніцтва ў мэтах супрацьстаяння ВІЧ/СНІДу;
  • Дзейнасць ЮНЭЙДС;
  • СНІД і правы чалавека;
  • Дзяржаўная палітыка барацьбы з ВІЧ/СНІДам у Рэспубліцы Беларусь.

Выстаўка адрасавана сацыяльным і медыцынскім работнікам, супрацоўнікам праваахоўных органаў, выкладчыкам і студэнтам, педагогам і бацькам, а таксама ўсім, хто цікавіцца праблемамі, звязанымі з ВІЧ/СНІДам.

Карысныя спасылкі

Дакументы

Спіс літаратуры

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам