ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Х Санкт-Пецярбургскі міжнародны кніжны салон
Праект “Мода і час”

Радзівілы. Некаранаваныя каралі Вялікага княства

Радзівілы. Некаранаваныя каралі Вялікага княства
Іншыя навіны

З 22 мая па 31 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (3-ці паверх, кальцавы калідор) дэманструецца кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Радзівілы. Некаранаваныя каралі Вялікага княства”.


Род Радзівілаў – адзін з найбольш славутых родаў еўрапейскай арыстакратыі, які бярэ пачатак у старажытнасці і да сённяшняга часу не спыніў свайго існавання. Прадстаўнікі гэтага роду здолелі пакінуць свой след не толькі ў нашай гісторыі, але і ў сусветнай.

Сёлета адзначаецца адразу некалькі юбілейных дат прадстаўнікоў роду Радзівілаў: 500-годдзе Мікалая Чорнага, 395-годдзе Багуслава, 240-годдзе Антонія Генрыка, 175-годдзе Марыі Дароты дэ Кастэлян, 310-годдзе Уршулі Радзівіл і 275-годдзе яе тэатра.

Экспазіцыя “Радзівілы. Некаранаваныя каралі Вялікага княства” змяшчае больш за 300 даведачных, навуковых, навукова-папулярных, літаратурна-мастацкіх выданняў, сярод якіх кніжныя, часопісныя, электронныя выданні, выяўленчы матэрыял.

Вядомы даследчык літаратуры і гісторыі Беларусі Адам Мальдзіс у сваёй кнізе “Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры ХVIII стагоддзя” піша, што ўпершыню ў летапісных крыніцах імя Радзівіл сустракаецца ў 1401 г. Заснавальнікам роду лічыцца Радзівіл Осцікавіч (? – 1477), кашталян віленскі з 1475 г. Ад яго трох сыноў род Радзівілаў падзяліўся на тры галіны. Старэйшая з іх – ганёдзка-мядзельская – мела ўладанні на Падляшшы. У 1515 г. галіна атрымала княжацкі тытул Рымскай імперыі, зацверджаны ў Вялікім Княстве Літоўскім. У 1547 г. тытул быў пашыраны на ўвесь род. Сярэдняя галіна – нясвіжска-алыцкая – распалася на тры лініі: нясвіжскую, клецкую і прускую. Малодшая галіна – біржанска-дубінкаўская – валодала Слуцкім княствам і шэрагам маёнткаў.

Генеалогія славутага роду прыведзена ў радзе выданняў, прадстаўленых на выстаўцы: “Генеалагічныя табліцы старадаўніх княжацкіх і магнацкіх беларускіх родаў ХII–ХVIII стагоддзяў” Насевіча В., “Radziwillowie herbu Traby” Гаржынскага С., “Protoplaści książąt Radziwiłłów: dzieje mitu i meandry historiografii” Антоневіча M. Многія кнігі маюць генеалагічныя табліцы роду ў дадатках. Прадстаўлены таксама выданні, у якіх сабраны партрэты прадстаўнікоў славутага роду.

Радзівілы маглі дазволіць сабе жыць у большай раскошы, чым нават кароль Рэчы Паспалітай. У ХVI–XVIII стст. ім належалі шматлікія мануфактуры, дзе вырабляліся габелены, кераміка, шкляны посуд, мастацкія тканіны і знакамітыя ва ўсім свеце слуцкія паясы. Ва ўсёй Еўропе былі вядомы іх тэатры, капэла і балет. Радзівілаўскія друкарні выдавалі кнігі па многіх галінах ведаў на беларускай, польскай, нямецкай, французскай мовах і на латыні. Сярод радзівілаўскіх каштоўнасцей значнае месца належыць бібліятэцы і архіву.

Чатыры кнігі каталога “Библиотека Радзивиллов Несвижской ординации” змяшчаюць поўнае апісанне выданняў XVII ст. з кніжных збораў Нясвіжскай ардынацыі Радзівілаў, якія захоўваюцца ў фондзе Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі. Таксама на выстаўцы прадстаўлены “Каталёг выстаўкі слуцкіх паясоў”, які быў падрыхтаваны і выданы Беларускім дзяржаўным музеем у 1927 г., і сучасныя ілюстраваныя выданні пра багатую радзівілаўскую спадчыну.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 83 33.

З 16 красавіка ў музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі працуе выстаўка “Радзівілы і кніга”, прысвечаная адметным творчым асобам аднаго з самых славутых магнацкіх родаў Еўропы.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам