ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Баль навагрудскага песняра
Цырымонія перадачы кніг у дар Венесуэле

Пясняр жыцця народнага

Пясняр жыцця народнага
Іншыя навіны

З 16 снежня па 6 студзеня ў зале нотных і аўдыядакументаў (пам. 305) праходзіць выстаўка “Пясняр жыцця народнага” прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння беларускага кампазітара Я.К. Цікоцкага (1893–1970).


Адзін з заснавальнікаў беларускай музыкі, народны артыст Беларусі і СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1968) Яўген Карлавіч Цікоцкі ўяўляў сабой прыклад мастака-патрыёта. Усё, што прасякнута духам народнасці, што ўяўлялася яму паэтычным і што хвалявала сэрца гэтага вялікага майстра, знайшло адлюстраванне ў яго творчасці. А сама творчасць кампазітара стала часткай скарбніцы музычнай культуры нашага народа.

У музыцы Я. Цікоцкі выкарыстоўваў беларускі фальклор. У гэтым сэнсе паказальнай з`яўляецца опера “Міхась Падгорны” (паст. 1939, 2-я рэд. 1957), прысвечаная рэвалюцыйнай барацьбе ў беларускай вёсцы. У сваёй творчасці ён таксама захаваў старонкі гераічнай эпапеі Вялікай Айчыннай вайны. Опера “Алеся” (паст. 1944; новая рэд. “Дзяўчына з Палесся”, паст. 1957; канчатковая рэд. “Алеся”, паст. 1967) адлюстроўвае часы славутых подзвігаў беларускіх партызан, барацьбы народа за волю і незалежнасць Радзімы. Не забытыя кампазітарам і іншыя жанры. Ён стварыў шэсць сімфоній, канцэрт для фартэпіяна, трыа для скрыпкі, віяланчэлі і фартэпіяна, шэраг вакальных твораў для салістаў і хору, апрацаваў некалькі дзясяткаў беларускіх народных песень, напісаў вялікую колькасць музыкі да драматычных спектакляў.

Аснову экспазіцыі склалі нотныя выданні і аўдыядакументы з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі. Сярод іх – сімфоніі № 3, 4, 6, балада “Фея”, гераічная паэма “Песня пра Буравесніка”, рамансы, песні і іншыя творы аўтара. Дапаўняюць экспазіцыю кнігі і публікацыі з перыядычных выданняў, прысвечаныя жыццю і творчасці кампазітара.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 52.

Спіс літаратуры

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам