ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Навіны літаратурнага конкурсу “Беларускі салавей”
Серыю “Нашы сімвалы” папоўніла бульбінка

Пяшчотная, мілая, добрая

Пяшчотная, мілая, добрая
Іншыя навіны

З 11 кастрычніка ў кальцавым калідоры 2-га паверха арганізавана выстаўка “Пяшчотная, мілая, добрая”, прымеркаваная да Дня маці (14 кастрычніка).

У лёсе кожнага чалавека ўсё самае добрае і святое звязана з імем маці. Матчына любоў і пяшчота нараджае ў нас імкненне памнажаць дабрыню, дарыць яе людзям і змяняць жыццё да лепшага.

У розных краінах свету Дзень маці адзначаюць па-асабліваму. У Беларусі ён супадае з вялікім праваслаўным святам – Пакровам Прасвятой Багародзіцы і святкуецца 14 кастрычніка. Гэты Дзень сімвалізуе асаблівае стаўленне дзяржавы і кожнага чалавека да жанчыны-маці – захавальніцы хатняй цеплыні, дабрабыту і маральнай чысціні. Стваральная роля маці, пазітыўныя жыццёвыя арыенціры дзяцей – гэта тыя асновы, без якіх немагчыма ўмацаванне прэстыжу сям’і, духоўнае адраджэнне грамадства, паўнавартаснае развіццё дзяржавы.

У экспазіцыі прадстаўлена каля 100 сучасных выданняў на самыя важныя для кожнай клапатлівай маці тэмы: выхаванне дзяцей, здаровы лад жыцця, правільнае харчаванне, захаванне сямейных традыцый і ўкладу, стварэнне камфорту ў доме.

Асобны раздзел выстаўкі “Вобраз маці ў хрысціянстве” ўключае  літаратуру пра жыццё Божай Маці і прысвечаныя ёй іконы, а таксама праваслаўныя энцыклапедыі і кнігі, звязаныя з гісторыяй узнікнення на беларускіх землях іконы Божай Маці Мінскай, адной з галоўных праваслаўных святынь Беларусі.

У зборніку “Ад шчырага сэрца” наведвальнікі даведаюцца пра маці знакамітых айчынных пісьменнікаў, мастакоў, рэжысёраў, а таксама сусветна вядомых прадстаўнікоў розных творчых прафесій.

Таксама на выстаўцы можна ўбачыць кнігі пра беларускіх маці-гераінь, якія вырасцілі пяць і болей дзяцей. Іх заслугі адзначаны высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі і званнямі, павагай калектываў, у якіх яны працуюць або працавалі.

Экспазіцыя будзе цікавая шырокаму колу чытачоў, асабліва для маладых жанчын, якія атрымаюць шмат карысных парад і рэкамендацый.


Выстаўка працуе да 30 лістапада 2021 г.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталогНацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80.

Матэрыял пададзены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Навіны

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр

15 Кра 2024

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведаў Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр – адзіны дзеючы манастыр горада Мінска, галоўная мэта якога – духоўная і сацыяльная дапамога хворым і пакутным людзям.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Яны сталі першымі беларусамі, якія былі ўдастоены звання Герояў Савецкага Саюза

16 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна камандзіру танкавага ўзвода, лейтэнанту Мікалаю Аляксандравічу Сяліцкаму (1907–1936) і камандзіру танка Паўлу Емяльянавічу Купрыянаву (1908–1936) прысвоена Пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саюза ССР ад 31 снежня 1936 года “за ўзорнае выкананне спецыяльных і цяжкіх заданняў Урада па ўмацаванні абароннай моцы Савецкага Саюза і праяўлены ў гэтай справе гераізм” (пасмяротна).

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэка прымае ўдзел у месячніку па добраўпарадкаванні і азеляненні

13 Кра 2024

13 красавіка супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі падтрымалі акцыю і прымаюць удзел у месячніку па навядзенні парадку, добраўпарадкаванні і азеляненні.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Каштоўныя матэрыялы з архіва Вялікага тэатра Беларусі папоўняць праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”

15 Кра 2024

У гэтым годзе адзначаецца 205-годдзе з дня нараджэння сусветна вядомага кампазітара, нашага славутага земляка Станіслава Манюшкі (1819–1872). Да гэтай даты Нацыянальная бібліятэка Беларусі папаўняе новымі матэрыяламі ўжо дзеючы віртуальны праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”, створаны ў 2019 годзе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам