ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Распачалася серыя заняткаў “Музейныя чытанні”
Да 150-годдзя Міхаіла Грушэўскага

Прызванне – Настаўнік!

Прызванне – Настаўнік!
Іншыя навіны

З 30 верасня па 19 кастрычніка ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Прызванне – Настаўнік!”, прымеркаваная да Дня настаўніка.


Выбіраючы прафесію, чалавек міжволі задумваецца пра сваю будучыню, ажыццяўленне сваіх жыццёвых планаў, пра цяжкасці, якія могуць узнікнуць. Хтосьці неўсвядомлена робіць прафесійны выбар, а для кагосьці будучая прафесія з’яўляецца прызначэннем. Не выключэннем з’яўляецца складаная і працаёмкая работа настаўніка, якая патрабуе павышанай адказнасці і ўвагі.

Мысліцелі і філосафы, пісьменнікі і педагогі, мастакі і вучоныя ўсіх часоў неаднаразова падкрэслівалі высокае грамадскае значэнне настаўніка. “Для таго каб навучаць іншага, патрабуецца больш розуму, чым для таго, каб навучыцца самому”, – лічыў М. дэ Мантэнь. “Кепскі настаўнік падае ісціну, добры вучыць яе знаходзіць”, – казаў А. Дыстэрвег. Па меркаванні ж Л.М. Талстога, прызначэнне настаўніка ёсць прызначэнне высакароднае.

На выстаўцы экспануюцца кнігі і вучэбныя дапаможнікі, даведачная літаратура і перыядычныя выданні, прысвечаныя прафесіі настаўніка, а таксама праблемам і перспектывам выкладання. Аўтары раскрываюць гэтую тэму з розных бакоў – у кантэксце ўзаемадзеяння настаўніка не толькі з вучнямі, але і іх бацькамі, аднагодкамі, грамадствам.

Зацікавяць наведвальнікаў працы выдатных педагогаў – А. Макаранкі, У. Сухамлінскага, Я. Корчака, К. Ушынскага. Будуць карыснымі і сучасныя падручнікі па педагогіцы беларускіх аўтараў, практычныя парады пачынаючым настаўнікам, распрацоўкі ўрокаў па розных прадметах, уключаючы выкладанне мастацтва.

Ажыўляюць экспазіцыю вобразы настаўнікаў ва ўяўленні мастакоў. Сярод іх – рэпрадукцыі карцін А. Бархаткова, Ф. Рашэтнікава, М. Багданава-Бельскага, якога сучаснікі называлі “апявальнікам сельскага школьніка”, а таксама плакаты і паштоўкі. Не пакіне раўнадушнымі наведвальнікаў і мастацкая літаратура, прысвечаная настаўнікам.

Усяго экспазіцыя налічвае звыш 50 дакументаў.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 53.

Спіс літаратуры

Навіны

Патрыятычны дэсант мінскіх школ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

15 Кра 2024

11 красавіка для навучэнцаў 6-х і 10–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (6 кл.), “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (10 кл.), “Брэсцкая крэпасць-герой” (11 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр

15 Кра 2024

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведаў Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр – адзіны дзеючы манастыр горада Мінска, галоўная мэта якога – духоўная і сацыяльная дапамога хворым і пакутным людзям.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Яны сталі першымі беларусамі, якія былі ўдастоены звання Герояў Савецкага Саюза

16 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна камандзіру танкавага ўзвода, лейтэнанту Мікалаю Аляксандравічу Сяліцкаму (1907–1936) і камандзіру танка Паўлу Емяльянавічу Купрыянаву (1908–1936) прысвоена Пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саюза ССР ад 31 снежня 1936 года “за ўзорнае выкананне спецыяльных і цяжкіх заданняў Урада па ўмацаванні абароннай моцы Савецкага Саюза і праяўлены ў гэтай справе гераізм” (пасмяротна).

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам