ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Чараўнік святла
“Я – зоркі імя, што не трапіла ноччу ў аблаву...”

Прыклад служэння Айчыне, праву і навуцы

Прыклад служэння Айчыне, праву і навуцы
Іншыя навіны

З 11 студзеня па 27 сакавіка ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) арганізавана выстаўка “Прыклад служэння Айчыне, праву і навуцы: да 95-годдзя з дня нараджэння Юхо Іосіфа Аляксандравіча”.


Найбуйнейшы спецыяліст па Статутах Вялікага Княства Літоўскага, палітычнай і дзяржаўна-прававой гісторыі сярэдневяковай беларускай дзяржавы, доктар юрыдычных навук Іосіф Аляксандравіч Юхо нарадзіўся ў Мінску. У 1938 г. стаў студэнтам Беларускага політэхнічнага інстытута. Вялікую Айчынную вайну сустрэў курсантам Горкаўскага вучылішча зенітнай артылерыі. Да апошніх дзён вайны Іосіф Аляксандравіч знаходзіўся на фронце, некалькі разоў быў паранены.

Пасля дэмабілізацыі ў 1946 г. паступіў у Мінскі юрыдычны інстытут. Па заканчэнні некаторы час працаваў народным суддзёй. У 1951 г. І. Юхо – аспірант Інстытута філасофіі і права АН БССР. Абараніўшы дысертацыю, застаўся супрацоўнікам інстытута.

З 1958 г. лёс Іосіфа Аляксандравіча непарыўна звязаны з Беларускім дзяржаўным універсітэтам. Спачатку ён быў залічаны дацэнтам юрыдычнага факультэта, некалькі гадоў працаваў загадчыкам кафедры гісторыі дзяржавы і права, намеснікам дэкана факультэта. У 1980 г. Іосіф Аляксандравіч абараніў доктарскую дысертацыю і ў 1983 г. стаў прафесарам кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права.

Іосіф Аляксандравіч Юхо – адзін з ініцыятараў стварэння часопіса “Спадчына” і член яго рэдакцыйнага савета.

Навуковая дзейнасць вучонага звязана з даследаваннем гісторыі беларускага народа, яго дзяржаўнасці, прававых інстытутаў. Ён з’яўляецца адным з аўтараў і перакладчыкаў энцыклапедычнага выдання “Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 г. Тэксты. Даведнік. Каментарыі” (1989). Даследчыкам падрыхтавана і надрукавана звыш 200 навуковых прац, у тым ліку 13 манаграфій і 16 вучэбных дапаможнікаў, у якіх адлюстроўваецца гісторыя беларускай дзяржаўнасці ад самых вытокаў да сучаснасці.

Шмат сіл і душэўнай цеплыні аддаваў прафесар падрыхтоўцы высокаадукаваных юрыстаў: двух дактароў і дзевяць кандыдатаў юрыдычных навук, аднаго кандыдата філасофскіх навук падрыхтаваў Іосіф Аляксандравіч.

Вялікі аўтарытэт І.А. Юхо быў прызнаны і ў працэсе яго работы ў Канстытуцыйнай камісіі па падрыхтоўцы праекта Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г.

Прафесар І.А. Юхо – лаўрэат прэміі імя У.І. Пічэты, узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, Айчынай вайны І ступені, дзевяццю медалямі, у тым ліку медалём Францыска Скарыны.

Навуковая спадчына Іосіфа Аляксандравіча Юхо будзе яшчэ доўга ўплываць на развіццё юрыдычнай навукі ў ХХІ ст.

Экспазіцыя налічвае больш за 50 дакументаў: кніг, перыядычных выданняў, аўтарэфератаў дысертацый.

Выстаўка ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Бібліяграфія публікацый прафесара І.А. Юхо:
    • манаграфіі, выданні, падрыхтаваныя ў суаўтарстве;
    • падручнікі, навучальныя дапаможнікі і вучэбныя матэрыялы;
    • артыкулы ў часопісах;
    • артыкулы ў зборніках навуковых прац, дакладаў і тэзісаў канферэнцый.
  • Матэрыялы па біяграфіі і літаратурнай спадчыне І.А. Юхо.

Выстаўка разлічана на шырокае кола чытачоў, якія цікавяцца жыццём і дзейнасцю прадстаўнікоў айчынай навукі.

Спіс літаратуры

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 28.

Карысныя спасылкі

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам