ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
“Свет шчодры. Свет мяне паўторыць…”
“Лясная палянка” з лісця і кветак

Прэзентацыя выстаўкі мініяцюрных выданняў

Іншыя навіны

23 лістапада ў 11.00 у музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца прэзентацыя выстаўкі мініяцюрных выданняў з калекцыі азербайджанскага Музея мініяцюрнай кнігі “Выдатныя дзеячы сусветнай палітыкі”.


Выстаўка з’яўляецца сумесным праектам Пасольства Рэспублікі Беларусь у Азербайджанскай Рэспубліцы і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Да ўвагі наведвальнікаў будуць прадстаўлены экспанаты прыватнага Музея мініяцюрнай кнігі, стваральнікам якога ў г. Баку з’яўляецца Зарыфа Салахава.

На выстаўцы ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі будзе экспанавацца каля 70 выданняў з калекцыі Музея мініяцюрнай кнігі, прысвечаных выдатным дзеячам сусветнай палітыкі. На выстаўцы будзе прадстаўлена мініяцюрнае выданне пра візіт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі ў Азербайджан 2–4 чэрвеня 2010 г.

Выстаўкі мініяцюрнай кнігі з калекцыі Зарыфы Салахавай адбыліся ў Кабуле, Маскве, Кіеве, Сіднеі, Анкары, Парыжы, Лондане і іншых гарадах.

Выстаўка будзе доўжыцца да 25 лістапада.

Тэлефоны для даведак: 293-27-22, 293-27-67.

E-mail: pr@nlb.by

         
               
         
               

Навіны

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр

15 Кра 2024

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведаў Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр – адзіны дзеючы манастыр горада Мінска, галоўная мэта якога – духоўная і сацыяльная дапамога хворым і пакутным людзям.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Яны сталі першымі беларусамі, якія былі ўдастоены звання Герояў Савецкага Саюза

16 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна камандзіру танкавага ўзвода, лейтэнанту Мікалаю Аляксандравічу Сяліцкаму (1907–1936) і камандзіру танка Паўлу Емяльянавічу Купрыянаву (1908–1936) прысвоена Пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саюза ССР ад 31 снежня 1936 года “за ўзорнае выкананне спецыяльных і цяжкіх заданняў Урада па ўмацаванні абароннай моцы Савецкага Саюза і праяўлены ў гэтай справе гераізм” (пасмяротна).

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэка прымае ўдзел у месячніку па добраўпарадкаванні і азеляненні

13 Кра 2024

13 красавіка супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі падтрымалі акцыю і прымаюць удзел у месячніку па навядзенні парадку, добраўпарадкаванні і азеляненні.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Каштоўныя матэрыялы з архіва Вялікага тэатра Беларусі папоўняць праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”

15 Кра 2024

У гэтым годзе адзначаецца 205-годдзе з дня нараджэння сусветна вядомага кампазітара, нашага славутага земляка Станіслава Манюшкі (1819–1872). Да гэтай даты Нацыянальная бібліятэка Беларусі папаўняе новымі матэрыяламі ўжо дзеючы віртуальны праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”, створаны ў 2019 годзе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам