ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Унікальны гукавы свет Сяргея Пракоф’ева
Перасовачная мастацкая выстаўка

“Праздниковъ праздникъ и торжество есть торжествъ”

“Праздниковъ праздникъ и торжество есть торжествъ”
Іншыя навіны

З 11 красавіка па 16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (2-гі паверх, кальцавы калідор) арганізавана выстаўка “Праздниковъ праздникъ и торжество есть торжествъ”, прымеркаваная да Светлага Хрыстовага Уваскрэсення – свята Вялікадня.


Царкоўны год – гэта чаргаванне будняў і свят. У будныя дні чалавек абавязаны працаваць, святы ж дадзены для таго, каб адчуць сябе вольным, падняцца над штодзённай мітуснёй, дакрануцца да вышэйшага свету.

Руская праваслаўная царква вылучае дванаццаць самых значных свят, якія адзначаюцца з асаблівай урачыстасцю і, па сваёй колькасці, называюцца двунадзясятымі Гасподнімі і Багародзічнымі. Навеяныя яны памяццю пра галоўныя падзеі евангельскай гісторыі і нясуць жывы ўспамін пра зямное жыццё Спасіцеля і Яго Прачыстай Мацеры. Асноўнае свята праваслаўя – Светлае Хрыстова Уваскрэсенне (Вялікдзень) – фармальна ў двунадзясяты цыкл не ўваходзіць, яно вышэйшае за ўсе святы: “Праздниковъ праздникъ и торжество есть торжествъ”, – як спяваецца падчас велікоднай службы.

Самае вялікае свята Вялікадня вылучаецца сярод іншых як найвышэйшая праява ўсемагутнасці Хрыста, сцвярджэнне веры і залог нашага ўваскрэсення. Велікодная ўрачыстасць з’яўляецца сэнсавым цэнтрам не толькі царкоўнай абраднасці, але і ўсяго духоўнага жыцця хрысціянства.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі віншуе ўсіх з Вялікаднем і прапаноўвае сваім наведвальнікам і чытачам кніжна-ілюстрацыйную выстаўку “Праздниковъ праздникъ и торжество есть торжествъ”.

Значную частку экспазіцыі складаюць кнігі па гісторыі Рускай праваслаўнай царквы, энцыклапедыі праваслаўных свят, звесткі пра найбольш вядомыя праваслаўныя святыні (цэрквы і саборы, манастыры, цудатворныя абразы, святыя мошчы і крыніцы), размешчаныя на тэрыторыі Беларусі і за яе межамі, і кнігі па абрадавай кулінарыі.

Таксама святочная экспазіцыя знаёміць наведвальнікаў з аўтарскімі работамі майстроў народнай творчасці Каханоўскай Уладзіславы Маркаўны і Каханоўскай Інэсы Аляксандраўны. На выстаўцы прадстаўлены ручнікі, сурвэткі, абразы, выкананыя ў тэхніцы ручнога вышывання, пісанкі і распісаныя ўручную драўляныя гарлачы.

Кантактны тэлефон: 293-28-86.

     
           
     

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам