ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Візіт Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Кубы
Славянская гімнастыка як працяг традыцый старажытных славян

«Праздниковъ праздникъ и торжество есть торжествъ»

«Праздниковъ праздникъ и торжество есть торжествъ»
Іншыя навіны

Царкоўны год – гэта чаргаванне будняў і свят. У будні чалавек абавязаны працаваць, святы ж дадзены для таго, каб адчуць разняволенне, узняцца над штодзённай мітуснёй, датыкнуцца да вышэйшага свету.


Рускай праваслаўнай царквой выдзяляюцца дванаццаць самых значных і вялікіх свят, якія адзначаюцца з асаблівай урачыстасцю і, па сваёй колькасці, называюцца дванадзесятымі Гасподнімі і Багародзічнымі. Навеяны яны памяццю пра галоўныя падзеі евангельскай гісторыі і нясуць жывы ўспамін пра зямное жыццё Збавіцеля і Яго Прачыстай Маці. Асноўнае свята праваслаўя – Светлае Хрыстова Уваскрэсенне (Пасха) – фармальна ў дванадзесяты цыкл не ўваходзіць, яно вышэйшае за ўсе святы: «Праздниковъ праздникъ и торжество есть торжествъ», – як спяваецца ў час пасхальнага набажэнства. Найвялікшае свята Пасхі вылучаецца сярод іншых як найвышэйшае праяўленне ўсемагутнасці Хрыста, сцвярджэнне веры і залог нашага ўваскрэсення. Пасхальная ўрачыстасць з’яўляецца сэнсавым цэнтрам не толькі царкоўнай абраднасці, але і ўсяго духоўнага жыцця хрысціянства.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі віншуе ўсіх з Вялікаднем і прапануе сваім наведвальнікам і чытачам тэматычную кніжную выстаўку, на якой прадстаўлена больш за 150 дакументаў з фондаў бібліятэкі. Значную частку экспазіцыі складаюць кнігі, што пабачылі свет у выдавецтве "Беларускі Экзархат". Гісторыя Рускай праваслаўнай царквы, энцыклапедыя праваслаўных свят, звесткі пра найбольш вядомыя праваслаўныя святыні (цэрквы і саборы, манастыры, цудатворныя іконы, святыя мошчы і крыніцы), размешчаныя на тэрыторыі Беларусі, а таксама за яе межамі, календары і малітвасловы, кнігі па абрадавай кулінарыі, фотаальбомы – усё гэта адлюстравана ў святочнай экспазіцыі. Выклікаюць цікавасць электронныя выданні: унікальны даведнік «Богословская энциклопедия» (змяшчае 6 600 артыкулаў), электронны аналаг бібліяграфічнага паказальніка «История раннего христианства» (Нацыянальная бібліятэка, 2004), які ўключае кнігі, выдадзеныя з 1800 па 1995 гг. на рускай і беларускай мовах.

Экспазіцыя размешчана на 2-м паверсе кальцавога калідора і будзе прадстаўлена да 20 мая.

Кантактны тэлефон: 293-28-86.

Каталог выстаўкі

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам