ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Сустрэча з амерыканскім паэтам Маркам Смітам
Адкрыты доступ да электронных рэсурсаў выдавецтва “Cambridge University Press”

Праз чытанне – да зорак!

Праз чытанне – да зорак!
Іншыя навіны

З 4 кастрычніка па 30 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (3-ці паверх, кальцавы калідор) арганізавана тэматычная кніжная выстаўка “Праз чытанне – да зорак!”, прымеркаваная да Сусветнага тыдня космасу.


З мэтай адзначыць уклад касмічнай навукі і касмічных тэхналогій у паляпшэнне дабрабыту чалавецтва Генеральная Асамблея ААН 6 снежня 1999 г. абвясціла тыдзень з 4 па 10 кастрычніка Сусветным тыднем космасу.

4 кастрычніка 1957 г. быў запушчаны першы штучны спадарожнік Зямлі. 10 кастрычніка 1967 г. уступіў ў сілу прыняты Генеральнай Асамблеяй ААН Дагавор пра прынцыпы дзейнасці дзяржаў па даследаванні і выкарыстанні касмічнай прасторы.

Шматлікія даброты цывілізацыі звязаны ў першую чаргу з космасам: касмічныя апараты зрабілі магчымым перадачу даных на велізарныя адлегласці, касмічныя тэхналогіі спарадзілі тысячы відаў прадукцыі, якая выкарыстоўваецца ў паўсядзённым жыцці, – ад звышлёгкіх матэрыялаў для вытворчасці красовак да сістэм штучнага дыхання.

Аднак космас – гэта яшчэ і бясконца таямнічыя прасторы Сусвету, загадкі і таямніцы якога людзі імкнуліся разгадаць з найстаражытнейшых часоў.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі прапануе зазірнуць у бязмежныя касмічныя далячыні праз кнігі і атласы зорнага неба, навучыцца самастойна вызначаць сузор’і, пазнаць пра зоркі і планеты, туманнасці і галактыкі, пра “людзей космасу”, касмічныя караблі і сучаснае астранамічнае абсталяванне.

Экспазіцыя складаецца з 7 тэматычных частак і ўключае каля 300 дакументаў апошніх гадоў выдання. Гэта атласы, даведнікі, энцыклапедыі, падручнікі і навучальныя дапаможнікі, навукова-папулярныя матэрыялы.

Акрамя цікавай і пазнавальнай інфармацыі, на выстаўцы прадстаўлены ўзрушальныя сучасныя фотавыявы, атрыманыя з дапамогай касмічнага тэлескопа “Хабл” і магутных наземных тэлескопаў.

Выстаўка прызначана для шырокага кола чытачоў, “якія глядзяць у неба” і цікавяцца астраноміяй і касманаўтыкай.

Кантактны тэлефон: 293-29-80.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам