ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Круглы стол, прысвечаны Іахіму Храптовічу
Францыск Скарына на мовах народаў свету

Правы чалавека ў XXI стагоддзі: стан, рэалізацыя, механізмы абароны

Правы чалавека ў XXI стагоддзі: стан, рэалізацыя, механізмы абароны
Іншыя навіны

З 10 снежня па 8 студзеня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) арганізавана выстаўка “Правы чалавека ў XXI стагоддзі: стан, рэалізацыя, механізмы абароны”, прысвечаная Дню праў чалавека.


Гэты Дзень быў абвешчаны рашэннем Генеральнай Асамблеі ААН (рэзалюцыя 423 (V)) у 1950 годзе і штогод адзначаецца 10 снежня. Дата была абрана ў гонар прыняцця Усеагульнай дэкларацыі праў чалавека 10 снежня 1948 года (рэзалюцыя 217 А (III)).

Дэкларацыя стала першым сусветным дакументам, які сфармуляваў палажэнні аб правах чалавека і абвясціў правы асобы, грамадзянскія і палітычныя правы і свабоды. Яна ўключана ў Кнігу рэкордаў Гінеса як дакумент, перакладзены на звыш 380 моў і дыялектаў. Хоць Дэкларацыя не з’яўляецца абавязковым да выканання дакументам, яна спрыяла ўвядзенню больш за 60 інструментаў у сферы праў чалавека, якія сфарміравалі адзіны міжнародны стандарт у гэтай сферы. На яе аснове ажыццяўлялася распрацоўка іншых міжнародных пагадненняў. 16 снежня 1966 года Генеральнай Асамблеяй ААН былі прыняты Міжнародны пакт аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах і Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах. Дакументы ўступілі ў сілу ў 1976 годзе.

Усеагульны ўзровень супрацоўніцтва дзяржаў у сферы праў чалавека дапоўніўся рэгіянальным, што дало магчымасць улічыць палітычныя, гістарычныя, культурныя, эканамічныя асаблівасці рэгіёна і адлюстраваць усё гэта ў дакументах, што прымаліся. Да іх, у прыватнасці, адносяцца Еўрапейская канвенцыя аб абароне праў чалавека і асноўных свабод 1950 года, Еўрапейская сацыяльная хартыя 1961 года, Амерыканская канвенцыя аб правах чалавека 1969 года, Афрыканская хартыя праў чалавека і народаў 1981 года, Арабская хартыя аб правах чалавека 1994 года.

Правы чалавека – базавая каштоўнасць, якая прызнаецца ўсімі дэмакратычнымі дзяржавамі. На сёння ўсімі дзяржавамі – членамі ААН ратыфікаваны прынамсі адзін з дзевяці асноўных міжнародных дагавораў па правах чалавека, а 80 % з іх ратыфікавалі чатыры або больш, што з’яўляецца канкрэтным праяўленнем універсальнасці Усеагульнай дэкларацыі праў чалавека і замацаваных у ёй норм. Аднак нягледзячы на прызнанне праў чалавека у законах і абавязацельствах дзяржаў, у любой краіне можна выявіць прабелы ў практычнай рэалізацыі праў чалавека. Мэта ажыццяўлення Дэкларацыі ў рэальнасці для ўсіх і кожнага пакуль яшчэ застаецца не дасягнутай. Таму актыўна вядзецца пошук шляхоў пераадолення перашкод, якія замінаюць ажыццяўленню ўсіх стандартаў у сферы праў чалавека.

Галоўная мэта Міжнароднага дня праў чалавека – трыумф ва ўсім свеце паняццяў волі, бяспекі і роўнасці людзей у стаўленні адзін да аднаго. Правядзенне гэтага Дня – штогадовая магчымасць па-сапраўднаму ацаніць усё, што ўжо было зроблена ў сферы праў чалавека, і звярнуць увагу на нейкі канкрэтны аспект гэтых праў.

Прапанаваная чытачам выстаўка налічвае больш за 100 дакументаў. Вялікую частку экспазіцыі складаюць дакументы міжнародных арганізацый (ААН, ЮНЕСКА, Еўрапейскага саюза, Савета Еўропы і інш.) на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, брашуры, буклеты.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Правы чалавека: гісторыя, тэорыя, сучаснасць.
  • Міжнародныя механізмы абароны грамадзянскіх, палітычных, сацыяльных, эканамічных і культурных праў чалавека. Усеагульная дэкларацыя праў чалавека.
  • Правы жанчын і дзяцей.
  • Правы бежанцаў і мігрантаў.
  • Правы меншасцей і карэнных народаў.
  • Ліквідацыя расавай дыскрымінацыі і апартэіду.
  • Адукацыя ў сферы праў чалавека.

Выстаўка будзе цікавая спецыялістам у сферы міжнароднага права, сусветнай палітыкі, міжнародных адносін і праў чалавека, а таксама студэнтам, магістрантам, выкладчыкам, палітычным і грамадскім дзеячам і ўсім, хто цікавіцца станам і рэалізацыяй праў чалавека ў сучасным свеце.

Карысныя спасылкі

Органы ААН

Трэці камітэт Генеральнай Асамблеі (сацыяльныя, гуманітарныя пытанні і пытанні культуры)

Статутныя органы

Дагаворныя органы

Тэматычныя пытанні

Дадатковыя рэсурсы

Канферэнцыі, што адбыліся

  • Канферэнцыя па аглядзе Дурбанскага працэсу
  • Сусветная канферэнцыя па барацьбе супраць расізму, расавай дыскрымінацыі, ксенафобіі і звязанай з імі нецярпімасці
  • Навіны

    Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

    19 Кра 2024

    У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

    Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

    Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

    17 Кра 2024

    13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

    Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

    Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

    16 Кра 2024

    12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

    Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

    Бібліятэкарам