ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Зямлі вяртаючы нябёсы
XIV кніжны кірмаш "Антэна 2007"

Правы чалавека: сучаснасць і перспектывы

Правы чалавека: сучаснасць і перспектывы
Іншыя навіны

З 8 па 31 снежня 2007 года ў зале абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (2-гі паверх, пакой 207) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка "Правы чалавека: сучаснасць і перспектывы", прысвечаная Міжнароднаму дню правоў чалавека.



Гэты дзень быў абвешчаны рашэннем Генеральнай Асамблеі ААН (рэзалюцыя 423 (V)) у 1950 годзе і штогод адзначаецца 10 снежня. Менавіта ў гэты дзень у 1948 годзе Генеральнай Асамблеяй ААН была прынята Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека (рэзалюцыя 217 А (III)), што абвяшчае правы асобы, грамадзянскія і палітычныя правы і свабоды (роўнасць усіх перад законам, правы кожнага на свабоду і асабістую недатыкальнасць, свабоду сумлення).
Кожны годгэты дзень нагадвае нам аб праблемах у галіне правоў чалавека ва ўсім свеце, а таксама аб велізарных намаганнях, што па-ранейшаму патрабуюцца для таго, каб захаванне гэтых правоў стала рэальнасцю для ўсіх.
Прапанаваная чытачам выстаўка налічае больш за 130 дакументаў, што раскрываюць работу Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у сферы заахвочвання і абароны правоў і свабод чалавека, ухілення карэнных прычын парушэннягэтых правоў, распрацоўкі міжнародных пагадненняў і іншых міжнародна-прававых дакументаў у гэтай галіне. Вялікая ўвага ў матэрыялах выстаўкі надаецца фармаванню і выхаванню ў будучых пакаленнях культуры правоў чалавека.
Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:
  • Правы чалавека: гісторыя, тэорыя, сучаснасць
  • Міжнародныя механізмы абароны грамадзянскіх, палітычных, сацыяльных, эканамічных і культурных правоў чалавека
  • Правы жанчын
  • Правы дзіцяці
  • Правы бежанцаў і мігрантаў
  • Правы меншасцей і карэнных народаў
  • Ліквідацыя расавай дыскрымінацыі і апартэіду
  • Інфармацыя і адукацыя ў галіне правоў чалавека
Вялікую частку экспазіцыі складаюць дакументы міжнародных арганізацый (ААН, ЮНЕСКА, Еўрапейскага Саюза, Савета Еўропы і інш.) на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, міміяграфаваныя матэрыялы ААН, брашуры, буклеты.

Выстаўка будзе цікавая для спецыялістаў у галіне міжнароднага права, сусветнай палітыкі, міжнародных адносін і правоў чалавека, а таксама для студэнтаў, магістрантаў, выкладчыкаў, палітычных і грамадскіх дзеячаў і ўсіх тых, хто цікавіцца станам і рэалізацыяй правоў чалавека ў сучасным свеце.
У зале дакументаў міжнародных арганізацый чытачы могуць атрымаць шэраг выданняў для свабоднага распаўсюджвання Прадстаўніцтва ААН у Рэспубліцы Беларусь, Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА у Рэспубліцы Беларусь, АБСЕ/БДІПЧ, прысвечаных праблеме правоў чалавека.

Спасылкі на Інтэрнэт-рэсурсы:
Арганізацыя Аб’яднаных Нацый
Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека
Міжнародная арганізацыя працы
ЮНЕСКА
ЮНІСЕФ
Фонд ААН для развіцця ў інтарэсах жанчын
Праграма развіцця ААН
Навукова-даследчы інстытут сацыяльнага развіцця пры ААН
Сусветная арганізацыя аховы здароўя
Ахова здароўя і правы чалавека

 

 


Навіны

Рэсурсы віртуальнай чытальнай залы НББ – для інклюзіўнай адукацыі

1 Сне 2020

1 снежня ў межах мерапрыемстваў віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылася прэзентацыя ліцэнзійных электронных інфармацыйных рэсурсаў (ЭІР) і спецыяльных распрацовак для забеспячэння інфармацыйных патрэб людзей з паслабленым зрокам і невідушчых людзей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Чаму кнігі такой формы (не, усё не так проста)

1 Сне 2020

Прызнаемся шчыра: мы ў захапленні ад кніг. Але ці задумваліся вы хоць раз, чаму яны выглядаюць менавіта так? І кішэнныя кніжкі памерам з кляновы лісток, і велізарныя слоўнікі, якія вы ледзь утрымліваеце ў руках, амаль заўсёды маюць адну і тую ж форму – прамавугольнік, прычым амаль адных і тых жа прапорцый. Дык у чым справа? У сучасным друку ці ж у нас саміх? Пачынаем расследаванне!

Аўтарскі погляд

27 Ліс 2020

У Оршы – родным горадзе Уладзіміра Караткевіча – да 90-годдзя з дня яго нараджэння намалявалі мурал у гонар літаратара. Вялікі партрэт класіка ўпрыгожыў жылы дом на рагу вуліц Уладзіміра Караткевіча і Жан-Поля Марата.

Навіны бібліятэк

Мерапрыемства да 75-годдзя агульнай Перамогі ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

30 Ліс 2020

27 лістапада ў рамках візіту расійскай дэлегацыі ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адбылася дыскусія на тэму “Да 75-годдзя агульнай Перамогі. Роля расійскай і беларускай культуры ў захаванні гістарычнай памяці і процідзеянні фальсіфікацыі гісторыі”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Краязнаўчыя рэсурсы публічных бібліятэк на віртуальнай пляцоўцы НББ

27 Ліс 2020

24–25 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі для бібліятэк Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей прайшлі навучальныя мерапрыемствы, якія закрылі серыю вебінараў, прысвечаных краязнаўчым інфармацыйным рэсурсам публічных бібліятэк.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111