ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Асэнсоўваць урокі гісторыі
Канферэнцыя, прысвечаная змяненню клімату

Правы чалавека ў кантэксце права

Правы чалавека ў кантэксце права
Іншыя навіны

З 1 лістапада па 31 снежня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) арганізавана выстаўка "Правы чалавека ў кантэксце права", прымеркаваная да Міжнароднага дня праў чалавека (10 снежня).


Генеральная Асамблея ААН, прымаючы 10 снежня 1948 г. Усеагульную дэкларацыю праў чалавека, заклікала ўсе дзяржавы да распаўсюджвання ведаў па правах чалавека шляхам асветы і адукацыі, павагі і ажыццяўлення на практыцы.

Міжнародны дзень праў чалавека нагадвае нам пра тое, што правы чалавека належаць у роўнай меры кожнаму з нас і звязваюць нас у адзіную сусветную супольнасць з аднолькавымі ідэаламі і каштоўнасцямі.

За час прыняцця Усеагульнай дэкларацыі праў чалавека ААН распрацавала ўсёабдымную стратэгію, накіраваную на дасягненне мэт у сферы праў чалавека. Асновай гэтай стратэгіі з’яўляецца збор міжнародных норм і стандартаў, якія сёння ахопліваюць кожную галіну чалавечай дзейнасці. На гэтай трывалай заканадаўчай аснове была створана шырокая сетка праваабарончых механізмаў, закліканых садзейнічаць будучаму развіццю міжнародных стандартаў і кантролю за іх ажыццяўленнем, іх захаванню і расследаванню парушэнняў праў чалавека.

Гэта стратэгія падмацоўваецца шырокім дыяпазонам розных відаў дзейнасці ў сферы грамадскай інфармацыі і праграмай тэхнічнага супрацоўніцтва, мэта якой заключаецца ў аказанні практычнай дапамогі дзяржавам у іх намаганнях заахвочваць і абараняць правы чалавека.

Рэспубліка Беларусь з’яўляецца аўтарам цэлага шэрагу ініцыятыў міжнароднага значэння ў сферы супрацьдзеяння парушэнням праў чалавека. Асаблівай увагі заслугоўвае ініцыятыва па актывізацыі дзейнасці ў барацьбе з гандлем людзьмі. У мэтах рэалізацыі міжнародных абавязкаў, прыняты комплекс мер, накіраваных на забеспячэнне ўсебаковай абароны праў дзяцей. Актыўны ўдзел наша краіна прымае і ў іншых формах міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы праў чалавека.

Сучасны свет пад уздзеяннем працэсаў глабалізацыі, інтэграцыі і інфармацыі стаў больш узаемазвязаным і ўзаемазалежным. У гэтых умовах правы чалавека з’яўляюцца своеасаблівай прызмай, скрозь якую разглядаюцца, ацэньваюцца і ўспрымаюцца ўсе краіны, правы чалавека ператвараюцца ва ўніверсальны крытэрый палітычнага, сацыяльна-эканамічнага і духоўнага развіцця сучаснага грамадства.

Экспазіцыя налічвае больш за 60 дакументаў: кнігі, брашуры, перыядычныя выданні, аўтарэфераты дысертацый.

Выстаўка ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Правы чалавека ў міжнародным праве: стан, рэалізацыя, праблемы.
  • Канстытуцыя як гарант рэалізацыі праў чалавека ў сучасным свеце.
  • Канстытуцыйна-працэсуальныя сродкі абароны праў і свабод чалавека і грамадзяніна.
  • Дзяржаўна-прававы механізм абароны грамадзянскіх праў і свабод чалавека ў Рэспубліцы Беларусь.

Выстаўка разлічана на ўсіх, хто займаецца тэарэтычнымі і практычнымі праблемамі ў сферы міжнароднага, канстытуцыйнага, сацыяльнага і іншых праў.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 28.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам