ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Гісторыя ў бронзе
Рэлігійная тэрміналогія па-беларуску цяпер у асобным слоўніку

Прававая сістэма абароны пажылых людзей

Прававая сістэма абароны пажылых людзей
Іншыя навіны

З 26 жніўня па 31 кастрычніка ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) працуе выстаўка “Прававая сістэма абароны пажылых людзей”, прысвечаная Міжнароднаму дню пажылых людзей.


У 1982 годзе ў Вене адбылася першая Сусветная асамблея па праблемах старэння, дзе быў прыняты Міжнародны план дзеянняў, які вызначаў падыходы міжнароднай супольнасці да праблемы старэння. У тым жа годзе план быў зацверджаны Генеральнай Асамблеяй Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ГА ААН).

Працягваючы такія ініцыятывы, 14 снежня 1990 года ГА ААН у сваёй рэзалюцыі 45/106 пастанавіла лічыць 1 кастрычніка Міжнародным днём пажылых людзей, а ў 1991 годзе прыняла Прынцыпы ААН у адносінах да пажылых людзей (рэзалюцыя 46/91).

У 2002 годзе, на другой Сусветнай асамблеі па праблемах старэння, якая адбылася ў Мадрыдзе, былі прыняты Палітычная дэкларацыя і Міжнародны план дзеянняў, якія сталі паваротным пунктам у стратэгіі будаўніцтва грамадства для ўсіх узростаў. Упершыню праблемы старэння былі разгледжаны ўрадамі краін усебакова і ўсёабдымна ў шырокім кантэксце сацыяльна-эканамічнага развіцця і забеспячэння праў чалавека. Пад час работы асамблеі быў перагледжаны і нанава зацверджаны Міжнародны план дзеянняў па праблемах старэння, дзе прадугледжваюцца новыя меры ў галінах занятасці пажылых людзей, павелічэнне іх даходаў, паляпшэнне медыцынскага абслугоўвання, адукацыі і сацыяльнага забеспячэння.

Старэнне людзей з’яўляецца значнай праблемай сучаснасці, патрабуе пераацэньвання ролі пажылых і карэннага змянення стаўлення да іх. Сярэдні ўзрост насельніцтва становіцца вышэй. Па прагнозах ААН, да 2025 года (пры агульнай колькасці народанасельніцтва 8,5 млрд) 1,2 млрд чалавек перасягнуць шасцідзесяцігадовую мяжу.

У Рэспубліцы Беларусь пражываюць каля 2,5 млн пенсіянераў, каля 70 тыс. ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.

З мэтай павышэння ўзроўню жыцця пенсіянераў удасканальваецца і развіваецца заканадаўчая база ў гэтай сферы грамадскіх адносін.

Пытанні пенсійнага забеспячэння грамадзян рэгулююцца наступнымі заканадаўчымі актамі: законамі Рэспублікі Беларусь “Аб пенсійным забеспячэнні”, “Аб пенсійным забеспячэнні ваеннаслужачых, асоб кіруючага і радавога саставу органаў унутраных спраў, Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях і органаў фінансавых расследаванняў”, “Аб прафесійным пенсійным страхаванні”, “Аб ветэранах”.

Асаблівасці пенсійнага забеспячэння грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, прадугледжаны Законам Рэспублікі Беларусь “Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый”.

Важнай падзеяй з’яўляецца распрацоўка і прыняцце Комплекснай праграмы развіцця сацыяльнага абслугоўвання на 2011–2015 гады, якая прадугледжвае далейшае ўдасканаленне дапамогі пажылым людзям, у тым ліку і медыцынскай.

На сённяшні дзень адзначаецца павышэнне значнасці Дня пажылых людзей як штогадовай падзеі, якая мае станоўчы грамадскі рэзананс і адначасова падсумоўвае вынікі зробленага.

Экспазіцыя налічвае звыш 50 дакументаў: кнігі, брашуры, перыядычныя выданні на рускай і англійскай мовах.

Выстаўка змяшчае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Абарона праў і свабод пажылых людзей у міжнародных дакументах.
  • Механізмы рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў адносінах да грамадзян старэйшага пакалення ў Рэспубліцы Беларусь.
  • Заканадаўства замежных краін па абароне праў пажылых людзей.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 28.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам