ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Яркая зорка на небе паэзіі
85 гадоў Азербайджанскай Нацыянальнай бібліятэцы

Права на дзяцінства

Права на дзяцінства
Іншыя навіны

З 17 лістапада па 2 снежня 2008 года ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (2 паверх, пакой 207) працуе тэматычная кніжная выстаўка “Права на дзяцінства”, прысвечаная Сусветнаму дню дзіцяці.


Сусветны дзень дзіцяці адзначаецца ў большасці краін-членаў ААН 20 лістапада (рэзалюцыя 836(IX). Менавіта ў гэты дзень у 1959 годзе была прынятая Дэкларацыя праў дзіцяці, а праз трыццаць гадоў – у 1989 годзе – Канвенцыя па правах дзіцяці. Палажэнні Канвенцыі зводзяцца да чатырох асноўных патрабаванняў, якія павінны забяспечыць правы дзяцей: выжыванне, развіццё, абарона і забеспячэнне актыўнага ўдзелу ў жыцці грамадства. Галоўны прынцып, які абвяшчае Канвенцыя, - прызнанне дзіцяці паўнацэннай і паўнапраўнай асобай.

За апошнія гады міжнароднае згуртаванне дасягнула значных поспехаў у галіне забеспячэння правоў дзіцяці ў розных сферах жыцця. Дзіцячы фонд ААН праводзіць вялікую работу па ўсіх аспектах дзіцячага здароўя, дапамагае цяжарным жанчынам атрымаць доступ да належнага медыцынскага нагляду, кансультуе па пытаннях адукацыі і выхавання.

У Рэспубліцы Беларусь абаронай правоў і інтарэсаў дзяцей займаюцца Дзіцячы фонд ААН у Беларусі, Беларускі Дзіцячы Фонд і іншыя арганізацыі. Дзецям аказваюць матэрыяльную, гуманітарную, псіхалагічную і юрыдычную падтрымку. Шляхам рэалізацыі шматлікіх праграм дадзеныя арганізацыі імкнуцца звярнуць увагу грамадства да праблем дзяцей і аб’яднаць намаганні для іх вырашэння.

На выстаўцы прадстаўлены больш за 100 дакументаў міжнародных арганізацый (ААН, ЮНЕСКА, Савета Еўропы, Еўрапейскага Саюза і інш.) на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН (мастхед), брашуры, буклеты.

Экспазіцыя складаецца з наступных раздзелаў:

  • Нацыянальныя і міжнародныя дакументы па абароне правоў дзіцяці;
  • Садзейнічанне здароваму ладу жыцця дзіцяці;
  • Забеспячэнне якаснай адукацыі для кожнага дзіцяці;
  • Абарона дзяцей ад жорсткіх адносін, эксплуатацыі і гвалту.

Выстаўка прызначаецца для педагогаў, юрыстаў, сацыёлагаў, работнікаў сферы адукацыі, аховы здароўя і культуры, а таксама для ўсіх, хто неабыякавы да будучыні нашых дзяцей.

Спасылкі на інтэрнет-ресурсы

ЮНІСЕФ (усе на англ. мове)

Арганізацыя Аб’яднаных Нацый
Рэзалюцыі генеральнай Асамблеі

Даклады Генеральнай Асамблеі

Спасылкі па тэме

УВКБ (усе на англ. мове)

Міжнародная арганізацыя працы

ЮНЕСКО (усе на англ. мове)

Сусветная арганізацыя аховы здароўя (ВАЗ)

Сусветны банк

Навіны

Размова з адвакатам аб куплі-продажы нерухомасці

26 Кас 2020

23 кастрычніка Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў у рамках мерапрыемстваў па інфармацыйна-прававой асвеце грамадзян была арганізавана і праведзена штомесячная тэматычная сустрэча з адвакатам “Купля-продаж нерухомасці: як зрабіць правільна”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

26 Кас 2020

“На хвалі часу, у плыні жыцця” – праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, часопіса “Маладосць”.

Навіны бібліятэк

Скарыназнаўства ў Францыі

23 Кас 2020

23 кастрычніка адбыўся рэальна-віртуальны навуковы круглы стол, прысвечаны кнігазнаўчым даследаванням ў Францыі. Вядучым экспертам мерапрыемства выступіла Вольга Шутава, кіраўнік Лабараторыі скарыназнаўства і валарызацыі даследаванняў гісторыі культуры Беларусі (Парыж, Францыя), кандыдат гістарычных навук.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Запіс на першы курс “Клуба кніжных прафесараў”

23 Кас 2020

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі стартуе новы сезон “Клуба кніжных прафесараў”. Запрашаем дзетак і іх бацькоў запісацца на першы курс музейных заняткаў па вывучэнні кніжнай культуры.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пасяджэнне Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні

22 Кас 2020

21 кастрычніка ў рамках VII Міжнароднага кангрэса “Бібліятэка як феномен культуры” адбылося штогадовае пасяджэнне Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Чараўніцтва для чайнікаў: навошта адаптуюць класічныя казкі і дзе чытаць некласічныя

22 Кас 2020

З тых часоў, як чалавек навучыўся складаць гукі ў словы, а словы – у сказы, свет навокал пачаў імкліва абрастаць казкамі. Чароўнымі гісторыямі тлумачылі ўсё, што пужала сваёй нязведанасцю – змену часоў года, нараджэнне, смерць, колер птушынага пер’я і з’яўленне агню. Што ж з імі цяпер? Іх спасцігла доля нястрымнай адаптацыі. Старыя казкі перапісваюцца на новы лад, іх матывы ўплятаюцца ў іншыя гісторыі. Як гэта робіцца, а галоўнае – навошта? Давайце зірнём на гісторыю адаптацыі казачнай класікі.

Блог прафесійнага чытача

111