ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 2015 года
Моцная ААН на карысць народам свету

Прагулкі па Усходняй сталіцы

Прагулкі па Усходняй сталіцы
Іншыя навіны

З 9 кастрычніка па 10 лістапада ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Прагулкі па Усходняй сталіцы”, прысвечаная 255-годдзю з дня нараджэння японскага мастака Кацусіка Хакусая.


Выдатны прадстаўнік школы ўкіё-э, майстар каляровай ксілаграфіі Кацусіка Хакусай (1760–1849) жыў і працаваў у горадзе Эдо (цяперашні Токіа) – так званай усходняй сталіцы Японіі. З’яўляючыся надзвычай упартым і патрабавальным да сябе, фарміруючы ўласны стыль у мастацтве, ён змяніў каля 50 псеўданімаў, але ў выніку спыніўся на самым вядомым – Кацусіка Хакусай, што азначае “мастак, апантаны малюнкам”. Спасцігшы складаную і працаёмкую працу гравёра, Хакусай стаў родапачынальнікам і непераўзыдзеным майстрам фукэй-га – пейзажнага жанру японскай гравюры, звярнуўшыся да якога апяваў паэтычныя вобразы Краіны ўзыходзячага сонца.

Творчасць Хакусая надзвычай шматгранная, самабытная і ўнікальная. Мастак ствараў тэатральныя афішы і партрэты акцёраў тэатра Кабукі, маляўнічыя карціны-скруткі, віншавальныя паштоўкі сурымона, ілюстрацыі да літаратурных твораў, шматлікія серыі гравюр. Яго працам уласцівая філасофская глыбіня і ўсходняя мудрасць, яны захапляюць і зачароўваюць яркімі фарбамі, дэкаратыўнасцю, адважнымі перспектыўнымі эфектамі, высокім графічным майстэрствам, багаццем і тонкасцю каларыстычнага рашэння, кантрастамі паміж мітуслівай дзейнасцю людзей і абыякавым спакоем прыроды.

Сярод дакументаў, што экспануюцца на выстаўцы, прадстаўлены рэпрадукцыі пейзажаў з лепшых графічных серый майстра, у прыватнасці, “Трыццаць шэсць відаў гары Фудзі”, “Вандраванне па вадаспадах розных правінцый”, “Віды выдатных мастоў…”, “Вялікія кветкі”, “Паэты Кітая і Японіі”, “Сто гісторый аб прывідах”.

Асаблівую ўвагу прыцягнуць кнігі даследчыка творчасці японскага графіка Б.Г. Воранавай, аповесць П. Бялецкага “Апантаны малюнкам” (“Одержимый рисунком”), а таксама знакаміты зборнік малюнкаў “Манга” (“Кніга накідаў”) (“Манга” (“Книга набросков”)), дзе сабраны разнастайныя замалёўкі мастака, якія з’яўляюцца сапраўднай энцыклапедыяй жыцця японскага народа.

Усяго на выстаўцы прадстаўлена каля 30 дакументаў, сярод якіх кнігі, паштоўкі, альбомы рэпрадукцый, каталогі выставак.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 53.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам