ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Увесь свет чалавечых пачуццяў
Беларусь і праваслаўе

Праблема абароны праў бежанцаў: гістарычныя вытокі і сучаснасць

Праблема абароны праў бежанцаў: гістарычныя вытокі і сучаснасць
Іншыя навіны

З 13 чэрвеня па 10 ліпеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта выстаўка “Праблема абароны праў бежанцаў: гістарычныя вытокі і сучаснасць”, прысвечаная Сусветнаму дню бежанцаў.


Гэты Дзень быў заснаваны Генеральнай Асамблеяй ААН 4 снежня 2000 года (рэзалюцыя 55/76) і штогод адзначаецца 20 чэрвеня, пачынаючы з 2001 года. Абвяшчэнне гэтага дня – даніна павагі сіле духу і мужнасці мільёнаў людзей, якія пераадолелі неверагодныя цяжкасці, каб пачаць жыццё нанава і стаць паўнавартаснымі членамі грамадства ў складаных і нязвыклых акалічнасцях.

Па апошніх дадзеных ААН, звыш 42 мільёнаў жыхароў планеты былі вымушаны пакінуць свае дамы і абшчыны. За гэтымі лічбамі стаіць нешта большае, чым проста статыстыка: гэта пэўныя людзі і сем’і, у якіх карэнным чынам змянілася жыццё, а будучыня застаецца няяснай.

Бежанцы не пакідаюць свае дамы і вёскі добраахвотна. Яны вымушаны рабіць гэта з-за канфліктаў або праследаванняў. У многіх выпадках яны бягуць для таго, каб выратаваць сваё жыццё, спрабуючы захаваць сваю бяспеку, знайсці абарону і задаволіць свае самыя надзённыя патрэбы. Расстанне са сваім домам не дало ім магчымасці атрымаць адукацыю або працу, а прынесла толькі пакуты і балючы вопыт няпэўнасці, нястачы і нецярпімасці.

Міжнароднае супольніцтва накіроўвае свае намаганні на палягчэнне цяжкай долі гэтых людзей. Прызнаючы адказнасць Арганізацыі Аб’яднаных Нацый за лёсы бежанцаў, Генеральная Асамблея ААН у 1950 годзе заснавала Упраўленне вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў (УВКБ), якое пачало сваю дзейнасць 1 студзеня 1951 года. Яго найважнейшай функцыяй з’яўляецца прадастаўленне міжнароднай абароны і забеспячэнне павагі асноўных праў чалавека ў адносінах да бежанцаў, у тым ліку атрымання сховішча, а таксама недапушчэнне прымусовага вяртання нікога з іх у краіну, дзе яны маюць падставы асцерагацца рэпрэсій.

Азначэнне прававога статусу бежанцаў змяшчаецца ў двух міжнародных дагаворах – Канвенцыі аб статусе бежанцаў 1951 года і Пратаколе да яе 1967 года. Канвенцыю ратыфікавала звыш 140 дзяржаў, уключаючы Рэспубліку Беларусь, якая далучылася да Канвенцыі і Пратакола ў маі 2001 года. Наша краіна ўносіць свой уклад у міжнародныя намаганні па рашэнні праблем бежанцаў. Прадстаўніцтва УВКБ ААН у Беларусі было адкрыта ў 1995 годзе. УВКБ штогод рэалізуе ў Беларусі праекты на суму каля 1 млн. дол. ЗША, якія ў асноўным накіраваны на ўмацаванне нацыянальнай сістэмы сховішча. У перыяд 2009–2011 гадоў УВКБ ААН рэалізуюцца ў Беларусі два праекты міжнароднай тэхнічнай дапамогі: “Павышэнне эфектыўнасці раздзялення і работы з міграцыйнымі патокамі на дзяржаўнай граніцы і ўнутры Рэспублікі Беларусь” і “Мясцовая інтэграцыя бежанцаў у Беларусі”.

Прапанаваная тэматычная выстаўка пазнаёміць чытача з дзейнасцю міжнародных, няўрадавых і праваабарончых арганізацый, накіраванай на забеспячэнне абароны бежанцаў, іх адаптацыю і інтэграцыю ў краінах, якія далі сховішча. Матэрыялы выстаўкі знаёмяць з літаратурай пра становішча бежанцаў, з дзейнасцю УВКБ ААН, а таксама з унутранай і знешняй палітыкай Рэспублікі Беларусь, накіраванай на аказанне дапамогі бежанцам у іх пошуку бяспечнага жыцця, міру і стабільнасці.

Выстаўка ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Становішча бежанцаў у свеце
  • Бежанцы ў сучасным міжнародным праве
  • Роля УВКБ ААН у абароне праў бежанцаў
  • Міжнароднае супрацоўніцтва і палітыка дапамогі бежанцам
  • Сістэма абароны бежанцаў у Рэспубліцы Беларусь

Экспазіцыя налічвае каля 70 дакументаў: кнігі, брашуры, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы. Вялікую частку выстаўкі складаюць дакументы міжнародных арганізацый (ААН, ЮНЕСКА, Еўрапейскага саюза, Савета Еўропы) на рускай, французскай і англійскай мовах.

Выстаўка прызначана для палітолагаў, юрыстаў, сацыёлагаў, супрацоўнікаў органаў заканадаўчай і выканаўчай улады, вучэбных і навуковых структур, а таксама для ўсіх, хто цікавіцца праблемамі бежанцаў і пытаннямі міграцыі і сховішча.

Карысныя спасылкі

Сістэма ААН

Асноўныя дакументы

Дадатковыя дакументы

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сустрэча з адвакатам аб здачы і арэндзе кватэры

24 Кра 2024

19 красавіка ў рамках акцыі “Бібліяноч-2024” Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў была арганізавана і праведзена бясплатная тэматычная сустрэча з адвакатам “Здаём кватэру ўнаём без парушэння закона: асаблівасці заключэння дагавора найму”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам