ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Нацыянальная бібліятэка Беларусі – лідар года
Вечар, прысвечаны 90-годдзю часопіса “Полымя”

“Полымя” – этапы творчага станаўлення

“Полымя” – этапы творчага станаўлення
Іншыя навіны

З 20 снежня па 20 лютага ў Нацыянальная бібліятэцы Беларусі з нагоды 90-гадовага юбілею часопіса “Полымя” ладзіцца кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “«Полымя» – этапы творчага станаўлення”.


Юбілей літаратурна-мастацкага і грамадска-палітычнага часопіса “Полымя” – значная падзея ў гісторыі беларускага грамадства.

Выстаўка адлюстроўвае змест і настрой часопіса з самага першага нумара 1922 года да апошняга на 2012 год. Экспазіцыя складзена ў зваротнахраналагічным парадку па дзесяцігоддзях. Побач з першымі нумарамі часопіса знаходзяцца выданні некаторых аўтараў, якія публікаваліся на працягу пэўнага года. Так, 20-я гады, адметныя абуджэннем у грамадстве цікавасці да сваіх нацыянальных каранёў, да сваёй літаратуры, прадстаўлены творамі Янкі Купалы, Якуба Коласа (Тараса Гушчы), Міхася Чарота, Цішкі Гартнага, Змітрака Бядулі і інш.

У трагічны і ахвярны для інтэлігенцыі Беларусі перыяд 30-х гадоў часопіс меў назву “Полымя рэвалюцыі”. У тыя часы друкаваліся пераклады твораў Максіма Горкага, Шата Руставелі, Генрыха Гейнэ і інш. Сярод беларускіх пісьменнікаў на гэтым гістарычным этапе значнае месца належала Кузьме Чорнаму. Таксама ў часопісе размешчаны творы Міхася Зарэцкага, Кандрата Крапівы, Міхася Лынькова.

У 40–50-я гады часопіс адраджаўся, як адраджалася і жыццё. Былі апублікаваны такія раманы, як “Людзі на балоце“, “Птушкі і гнёзды”, “Сэрца на далоні” і інш. Гэтыя творы адлюстроўвалі лепшыя бакі жыцця, паказвалі чалавека з уласцівымі яму дабрынёй і высокімі маральнымі якасцямі.

Далей літаратура станавілася больш анталагічнай, быційнай, філасофскай. На старонках часопіса з’яўляюцца творы Васіля Быкава, Алеся Адамовіча, Уладзіміра Караткевіча, Андрэя Макаёнка.

У пачатку ХХІ ст. для вялікай колькасці маладых пісьменнікаў “Полымя” па-ранейшаму застаецца “стартавай пляцоўкай”.

На сённяшні дзень творчы калектыў імкнецца годна захаваць здабыткі часопіса, традыцыі беларускай літаратуры, не забываючы тых пісьменнікаў, якія сталі сапраўднай легендай яшчэ ў ХХ ст., паказвае першаснасць творчай асобы, якая працуе на карысць грамадства.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 29 80.

Навіны

Кансервацыя папяровых дакументаў: сучасны стан, тэндэнцыі развіцця

26 Май 2020

26 мая аддзелам рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі быў праведзены вэбінар для абласных бібліятэк на тэму “Кансервацыя папяровых дакументаў: сучасны стан, тэндэнцыі развіцця”.

Бібліятэка анлайн

І зноў пра Вялікую Айчынную вайну: дакументы, артыкулы, успаміны пра ваенныя падзеі і абаронцаў – у інфармацыйным рэсурсе “Дзяржыншчына гераічная”

26 Май 2020

Аддаючы даніну памяці ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны і загінулым, віртуальная чытальная зала Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі працягвае знаёміць карыстальнікаў з краязнаўчымі рэсурсамі публічных бібліятэк, прысвечанымі гэтай тэме. На гэты раз прадстаўляем “Дзяржыншчыну гераічную” – электронны рэсурс Дзяржынскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы.

Бібліятэка анлайн

26 Май 2020

Wir.by публікуе лекцыі пра беларускую культуру. Гэта відэа, падкасты, артыкулы і нават гульні. Сярод асноўных тэм — лінгвістыка, літаратура, жывапіс, гісторыя, міфалогія, архітэктура і кіно.

Навіны бібліятэк

Буктрэйлеры: “Живые и мёртвые” Канстанціна Сіманава

26 Май 2020

Канстанцін Сіманаў сустрэў 1941 год ужо сфармаваным літаратарам, журналістам. Таму яго погляд на падзеі, у гушчы якіх ён апынуўся, асабліва каштоўны. Бо выяўленчая сіла літаратурнага таленту і пісьменніцкая назіральнасць дапамаглі яму разглядзець і захаваць на паперы шматлікія важныя дэталі жыцця на вайне.

Буктрэйлеры

Гісторыя, інтэрв’ю, экскурсіі ды іншыя цікавосткі – топ відэа пра Нацыянальную бібліятэку Беларусі

22 Май 2020

Нацыянальная бібліятэка Беларусі, турбуючыся пра здароўе сваіх чытачоў, часова зачыніла свае дзверы для наведвальнікаў, але па-ранейшаму працягвае актыўную працу анлайн.

Бібліятэка анлайн

Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі – для дыстанцыйнага абслугоўвання карыстальнікаў

22 Май 2020

З пераходам бібліятэк на дыстанцыйную форму абслугоўвання Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі можа стаць цудоўным памочнікам у пошуку і аддаленай працы з фондамі найбуйнейшых бібліятэк краіны.

Бібліятэка анлайн

111