Нацыянальная бібліятэка Беларусі працягвае цыкл юбілейных кніжных выставак, прысвечаных замежным пісьменнікам, якія расказваюць пра жыццё і творчасць выдатных майстроў мастацкага слова.
У першым паўгоддзі 2013 г. да ўвагі чытачоў і наведвальнікаў прапанаваны наступныя экспазіцыі:
- “Рассвет мой скрыт за тучей тьмы”: да 225-годдзя з дня нараджэння англійскага паэта-рамантыка Джорджа Гордана Байрана (1788–1824);
- “Свет маімі вачамі...”: да 100-годдзя з дня нараджэння французскага пісьменніка Альбера Камю (1913–1960);
- “Майстар і яго героі”: да 100-годдзя з дня нараджэння амерыканскага пісьменніка Ірвіна Шоў (1913–1984).
Выстаўкі размешчаны на 3-м паверсе кальцавога калідора.
Экспазіцыі будуць цікавыя шырокаму кругу наведвальнікаў, перш за ўсё – знаўцам літаратуры.
У чытальных залах арганізаваны доступ да спісаў літаратуры гэтых юбілейных выставак. Скарыстаць спісы можна з любога рабочага месца карыстальніка.
Кантактныя тэлефоны: (8 017) 293 28 86, 293 29 80.
Чытайце таксама пра іншыя выстаўкі цыклу:
- Пісьменнікі – юбіляры 2012 (II паўгоддзе)
- Пісьменнікі – юбіляры 2012 (I паўгоддзе)
- Пісьменнікі – юбіляры 2011 (IV квартал)
- Пісьменнікі – юбіляры 2011 (III квартал)
- Пісьменнікі – юбіляры 2011 (II квартал)
- Пісьменнікі – юбіляры 2011 (I квартал)
- Пісьменнікі – юбіляры 2010 (IV квартал)
- Пісьменнікі – юбіляры 2010 (III квартал)
- Пісьменнікі – юбіляры 2010 (да 65-годдзя Вялікай Перамогі)
- Пісьменнікі – юбіляры 2010 (II квартал)
- Пісьменнікі – юбіляры 2010 (I квартал)