ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Удзел бібліятэкі ў XVIІ Дні беларускага пісьменства
Дзень Беларусі прайшоў на Маскоўскай кніжнай выстаўцы

Пісьменнасць. Адукаванасць. Культура

Пісьменнасць. Адукаванасць. Культура
Іншыя навіны

З 6 верасня па 13 кастрычніка ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) ладзіцца тэматычная кніжная выстаўка “Пісьменнасць. Адукаванасць. Культура”, прысвечаная Міжнароднаму дню пісьменнасці.


Гэтае свята адзначаецца штогод 8 верасня, пачынаючы з 1966 г. Яно было заснавана ЮНЕСКА па рэкамендацыі Сусветнай канферэнцыі міністраў адукацыі па ліквідацыі непісьменнасці, якая адбылася ў Тэгеране ў верасні 1965 г.

Святкаванне Міжнароднага дня пісьменнасці – гэта магчымасць нагадаць грамадству, што пісьменнасць застаецца тым правам, якога пазбаўленая прыкладна пятая частка дарослага насельніцтва свету. Чатыры мільярды жыхароў нашай планеты ўмеюць чытаць і пісаць. У параўнанні з мінулымі гадамі колькасць пісьменных людзей на планеце павялічылася. Калі ў 1980 г. пісьменнымі можна было назваць каля 70 % жыхароў Зямлі, то ў 2000 г. – ужо 80 %. Тым не менш колькасць непісьменных паказвае, што праблема далёка не вырашана, і барацьба з непісьменнасцю па-ранейшаму застаецца задачай велізарнага маштабу і складанасці. Больш за 759 мільёнаў дарослых застаюцца непісьменнымі, больш за 72 мільёны дзяцей не ходзяць у школу. Акрамя таго, адукацыя шматлікіх дзяцей і дарослых, ахопленых школьнымі або іншымі адукацыйнымі праграмамі, не адпавядае ўзроўню, неабходнаму для таго, каб іх можна было лічыць пісьменнымі ва ўмовах сённяшняга свету, у стагоддзі новых інфармацыйных тэхналогій.

Пісьменнасць з’яўляецца асновай развіцця і крыніцай дабрабыту кожнай нацыі. Гэта неабходная перадумова здаровага, справядлівага і квітнеючага свету. Павышэнне ўзроўню пісьменнасці мае вялікае значэнне для дасягнення эканамічнага росту, выкаранення галечы, забеспячэння ўдзелу насельніцтва ў грамадскім і палітычным жыцці. Пісьменнасць мае велізарнае значэнне для набыцця найважнейшых жыццёвых навыкаў, што даюць чалавеку магчымасць процістаяць выклікам, з якімі ён можа сутыкнуцца на працягу свайго жыцця.

Каштоўны дар пісьменнасці можа стаць асновай для развіцця толькі ў тым выпадку, калі пастаянна падтрымліваецца праграмамі наступнай адукацыі, рознымі формамі навучання і падрыхтоўкі кадраў, фарміраваннем “пісьменнага асяроддзя”, у якім пісьменнасць становіцца залогам росквіту.

У пацверджанне важнасці ўсеагульнай пісьменнасці для чалавечага развіцця і рашэння глабальных праблем Генеральная Асамблея ААН у сваёй рэзалюцыі A/RES/56/116 абвясціла дзесяцігадовы перыяд, распачаты 1 студзеня 2003 г., Дзесяцігоддзем пісьменнасці ААН. Пісьменнасць з’яўляецца найважнейшай прыладай у дасягненні мэт у галіне развіцця, сфармуляваных у Дэкларацыі тысячагоддзя. Задача распаўсюджвання пісьменнасці ў свеце заключаецца ў тым, каб не толькі прызнаць яе велізарнае значэнне, але і перайсці да практычных спраў, актывізаваць нацыянальныя і міжнародныя намаганні, нацэленыя на павышэнне ўзроўню пісьменнасці ва ўсім свеце.

Рэспубліка Беларусь уступіла ў XXI стагоддзе з развітай сістэмай адукацыі. Па ўзроўні пісьменнасці дарослага насельніцтва і моладзі, паказчыкам паступлення дзяцей у пачатковую і сярэднюю школу, колькасці студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў наша краіна знаходзіцца на ўзроўні развітых краін Еўропы і Амерыкі. Паводле Дакладу аб развіцці чалавека Праграмы развіцця ААН Беларусь апярэджвае ўсе краіны СНД па ўзроўні пісьменнасці дарослага насельніцтва (99,6 %), а таксама мае адзін з самых высокіх у свеце ўзроўняў пісьменнасці моладзі (99,8 %).

Прапанаваная чытачам выстаўка налічвае каля 100 дакументаў на рускай, англійскай і нямецкай мовах. Гэта кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, брашуры, буклеты.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Пісьменнасць і адукацыя для ўстойлівага развіцця. Дзесяцігоддзе пісьменнасці ААН. Дзесяцігоддзе ААН па адукацыі для ўстойлівага развіцця;
  • Міжнародныя прававыя дакументы ў галіне адукацыі. Праграма ЮНЕСКА “Адукацыя для ўсіх”;
  • Міжнароднае і рэгіянальнае супрацоўніцтва ў галіне адукацыі. Міжнародныя абмены;
  • Ад пачатковай адукацыі да вышэйшай школы. Распаўсюджванне пісьменнасці і базавая адукацыя для дарослых;
  • Сістэма адукацыі і яе ўдасканаленне ў Рэспубліцы Беларусь.

Выстаўка будзе цікавая спецыялістам у сферы адукацыі, выкладчыкам ВНУ і агульнаадукацыйных школ, студэнтам, а таксама ўсім, хто цікавіцца сучаснымі праблемамі развіцця адукацыі.

Карысныя спасылкі

ЮНЕСКА

Арганізацыя Аб’яднаных Нацый

ЮНІСЭФ

Праграма развіцця ААН

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам