ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Дні культуры Беларусі ў Літве
Новыя электронныя інфармацыйныя рэсурсы для навукі і адукацыі

Першыя кветкі

Першыя кветкі
Іншыя навіны

З 21 верасня па 10 кастрычніка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Першыя кветкі”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння беларускай пісьменніцы Зоські Верас (1892–1991).


Зоська Верас – вядомы псеўданім Людвікі Антонаўны Сівіцкай. Творчая спадчына пісьменніцы, публіцыста, мемуарыста, выдаўца, грамадска-культурнага дзеяча – гэта вершы, апавяданні, шматлікія артыкулы па сельскай гаспадарцы і педагогіцы. Ужо ў юнацкія гады яна брала ўдзел у арганізацыі і дзейнасці Гродзенскага гуртка беларускай моладзі, члены якога ставілі сваёй мэтай развіццё нацыянальна-патрыятычнай самасвядомасці народных мас. Зоська Верас была асабіста знаёма з М. Багдановічам, М. Гарэцкім, З. Бядулем, У. Галубком, Ядвігіным Ш. і іншымі вядомымі дзеячамі беларускай культуры. Яна заснавала, выдавала і рэдагавала папулярныя часопісы для дзяцей “Заранка” і “Пралескі”, была выдаўцом спецыялізаванага часопіса “Беларуская борць” і інш.

Экспазіцыя складаецца з двух раздзелаў. Першы раздзел выстаўкі “Верасовыя лісты” прысвечаны творчасці пісьменніцы. Увагу наведвальнікаў выстаўкі прывабіць невялікая кніжка – “Беларуска-польска-расейска-лацінскі батанічны слоўнік”, выдадзены З. Верас у 1924 г. у Вільні. Сярод экспанатаў – зборнік вершаў і апавяданняў пісьменніцы “Каласкі” (1985). Аснову экспазіцыі склалі паэтычныя творы аўтара, якія друкаваліся ў часопісах даваеннага і пасляваеннага часу: “Саха”, “Заранка”, “Студэнцкая думка”, “Шлях моладзі”, “Полымя”, “Роднае слова”, “Работніца і сялянка” і інш. У раздзеле таксама прадстаўлена перапіска пісьменніцы з Н. Ватацы, А. Бачылам, В. Скалабанам.

Другі раздзел экспазіцыі “Гаспадыня лясной хаткі” змяшчае энцыклапедычныя выданні з артыкуламі пра З. Верас, успаміны аб сустрэчах і знаёмстве з ёю, а таксама вершы У. Скарынкіна, Р. Барадуліна і В. Шніпа, прысвечаныя пісьменніцы.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 16.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам