ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Агульная справа – зямля
Усё жыццё – гімн працы

Перадавыя тэхналогіі – залог эканоміі і поспеху энергетычнай бяспекі краіны

Перадавыя тэхналогіі – залог эканоміі і поспеху энергетычнай бяспекі краіны
Іншыя навіны

З 3 лістапада па 31 снежня ў зале перыядычных выданняў (пам. 106) праходзіць тэматычная выстаўка “Перадавыя тэхналогіі – залог эканоміі і поспеху энергетычнай бяспекі краіны”.


Пытанням энергетычнай бяспекі ў нашай рэспубліцы надаецца вялізная ўвага. І гэта невыпадкова, бо ад узроўню энергазабеспячэння краіны залежыць надзейнасць і эфектыўнасць работы ўсіх сектараў эканомікі, а ў канчатковым выніку – дабрабыт народа. Вырашэнне гэтай праблемы немагчыма без выкарыстання інтэлектуальнага патэнцыялу і сучасных дасягненняў навукі і тэхнікі.

Мадэрнізацыя дзеючай энергетычнай сістэмы, выкарыстанне аднаўляльных крыніц энергіі, скарачэнне энергаёмістасці ўнутранага валавога прадукту, развіццё атамнай энергетыкі – найважнейшыя фактары забеспячэння энергетычнай бяспекі краіны. Пра тое, як развіваюцца гэтыя напрамкі энергетычнай сферы, расказваецца ў падборцы матэрыялаў, прадстаўленых на выстаўцы. Сярод крыніц – спецыялізаваныя часопісы “Энергетическая стратегия”, “Главный энергетик”, “Энергия и менеджмент”, “Энергетика и ТЭК”, “Промышленная безопасность” і інш.

Усяго ж на выстаўцы прадстаўлена каля 20 перыядычных выданняў.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 25 87.

Навіны

Больш, чым пісьменнік: адкрылася выстаўка “Княства вобразаў і слоў”

26 Ліс 2020

26 лістапада а 17-й гадзіне ў галерэі “Мабільная” (3-ці паверх) адбылося адкрыццё выстаўкі “Княства вобразаў і слоў”. Экспазіцыя прымеркавана да 90-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У бібліятэцы прайшло пасяджэнне калегій міністэрстваў культуры Беларусі і Расіі

27 Ліс 2020

26 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося сумеснае пасяджэнне калегій Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

#BelBookChallenge 2020 – на старт!

27 Ліс 2020

Калі вы даўно хацелі бліжэй пазнаёміцца з сучаснай беларускай літаратурай, але Сусвет усё ніяк не падаваў вам знак, то – вось ён! З 26 лістапада па 6 лютага ў гонар 90-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча Нацыянальная бібліятэка запускае кніжны чэлендж. Кіньце кніжны выклік самому сабе!

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Віншуем: генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі абраны прэзідэнтам Бібліятэчнай асамблеі Еўразіі!

25 Ліс 2020

25 лістапада на XXIV Агульным сходзе членаў некамерцыйнага партнёрства “Бібліятэчная асамблея Еўразіі” (БАЕ) прайшлі выбары прэзідэнта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Цытаты Уладзіміра Караткевіча

25 Ліс 2020

26 лістапада спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча. Разам з дзеткамі цытуем аднаго з самых яркіх і самабытных прадстаўнікоў беларускай літаратуры ХХ стагоддзя.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111