ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Навагодні серпанцін
Літаратурны вечар з гісторыяй

“Перачытаць Міцкевіча ўсяго...”

“Перачытаць Міцкевіча ўсяго...”
Іншыя навіны

З 19 снежня па 19 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі праходзіць выстаўка “Перачытаць Міцкевіча ўсяго...”, прымеркаваная да 215-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча.


Творчасць вялікага паэта Адама Міцкевіча (1798–1855) стала здабыткам сусветнай культуры, прадметам вывучэння і пастаяннай цікавасці прадстаўнікоў многіх краін. Не выпадкова іна Беларусі, радзіме паэта, зацікаўленасць да яго жыцця і творчасці мае даўнія традыцыі і з цягам часу не згасае.

Закаханы ў край сваёй маладосці Міцкевіч праславіў яго цудоўнай паэзіяй. Навагрудак, Вільня, Мінск, Свіцязь, Нёман, Вілейка і многія іншыя беларускія назвы часта гучалі ў яго творах. Не адну старонку сваёй творчасці прысвяціў паэт апісанню жыцця беларускага народа.

“Перачытаць Міцкевіча ўсяго...” заклікае кніжна-ілюстрацыйная выстаўка. Акрамя польскамоўнага Збору твораў у 17 тамах і рускамоўнага пяцітомніка, экспазіцыя ўключае зборы выбраных твораў, тэматычныя падборкі вершаў, балад, санетаў і баек, а таксама публіцыстыку. Асобнае месца займаюць выданні розных гадоў яго бессмяротных паэм “Пан Тадэвуш”, “Гражына”, “Конрад Валенрод”, “Дзяды”. Літаратура прадстаўлена на беларускай, польскай, рускай, літоўскай, украінскай, азербайджанскай мовах. Найкаштоўнейшым перакладам паэзіі Адама Міцкевіча ў гісторыі беларускай літаратуры безумоўна з’яўляецца праца першага перакладчыка яго твораў В. Дуніна-Марцінкевіча. На беларускую мову творчасць паэта таксама перакладалі Я. Колас, Я. Семяжон, П. Бітэль, М. Танк, А. Зарыцкі, К. Цвірка і інш.

У шэрагу кніг апавядаецца пра сучаснікаў, сяброў і муз паэта. Частка экспазіцыі прысвечана даследаванням жыцця і творчасці Адама Міцкевіча, у тым ліку яго сувязям з беларускім краем, захаванню памяці аб нашым слаўным суайчынніку.

На выстаўцы прадстаўлена каля 300 дакументаў, сярод якіх выданні ХІХ–ХХІ стст., шматлікія партрэты Адама Міцкевіча і ілюстрацыі да яго твораў такіх вядомых мастакоў, як В. Ваньковіч, М. Андрыёлі, Я. Матэйка, Я. Тысевіч, В. Шаранговіч і інш.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80.

Спіс літаратуры

Навіны

Відэаўрок па асновах пошуку ў вэб-каталогу Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

12 Ліс 2019

Анлайн-каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – самы наведвальны і запатрабаваны інфармацыйны рэсурс бібліятэкі. Гэта платформа для пошуку дакументаў з фондаў бібліятэкі, ліцэнзійных баз даных і інфармацыйных рэсурсаў адкрытага доступу.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Перамагчы дыябет!

13 Ліс 2019

З 13 лістапада па 18 снежня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) працуе тэматычная кніжная выстаўка “Перамагчы дыябет!”, прысвечаная Сусветнаму дню барацьбы з дыябетам.

Кніжныя выстаўкі

Спектакль у бібліятэцы: малышам паказалі казку пра сапраўднае сяброўства

6 Ліс 2019

“Як забавіць дзіця на канікулах?” – думаюць выхавальнікі, настаўнікі і бацькі школьнікаў. Але пастаянных гасцей Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі не турбуе гэтае пытанне. Яны ведаюць, што іх малышэй чакаюць займальныя спектаклі ў нашай канферэнц-зале.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111