ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Румянцаўскія чытанні – 2023
Будучыня Зямлі: вывучэнне і захаванне біяразнастайнасці

Пэндзлем ствараючы казкі

Пэндзлем ствараючы казкі
Іншыя навіны

З 5 мая па 12 чэрвеня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстава “Пэндзлем ствараючы казкі”, прысвечаная 175-годдзю з дня нараджэння рускага мастака Віктара Міхайлавіча Васняцова (1848–1926).

Віктар Васняцоў – найбуйнейшы жывапісец рамантычнага кірунку, які праславіўся ў гісторыка-фальклорнай тэматыцы. Яго імя і карціны вядомы кожнаму. Мастацкую каштоўнасць твораў Васняцова немагчыма пераацаніць. Ён быў у ліку першых, хто на сваіх палотнах ажывіў чароўны свет казак, былін і фальклору. Талент майстра таксама выявіўся ў самых разнастайных сферах мастацтва – у манументальным жывапісе, архітэктуры, тэатральнай дэкарацыі і многіх іншых відах мастацкай творчасці.

Творы Васняцова прасякнуты народным духам і глыбокім, шчырым настроем. Яны самабытныя і арыгінальныя. Магутныя “Волаты”, сумная “Алёнушка”, “Іван-царэвіч на Шэрым ваўку”, “Спячая царэўна”, “Віцязь на ростанях” і многія іншыя рэпрадукцыі карцін, прадстаўленыя на выставе, уводзяць нас у свет рускіх казак, міфаў, былін і запамінаюцца на ўсё жыццё.

Самым грандыёзным і значным творам Васняцова сталі яго “Волаты” – карціна, над якой мастак з перапынкамі працаваў на працягу дваццаці пяці гадоў. Шырокафарматная рэпрадукцыя гэтай працы, якая займае цэнтральнае месца экспазіцыі, валодае дзіўна якаснай колераперадачай і насычанай палітрай, нягледзячы на 1950 год выдання.

Пакінуўшы прозу быту дзеля паэзіі мроі і мары, тонка адчуваючы натуральную прыгажосць прыроды, Васняцоў у сваіх работах здолеў напоўніць пейзаж казачнай адухоўленасцю. Наведвальнік зможа ў гэтым пераканацца, гледзячы на рэпрадукцыю знакамітай “Алёнушкі”. Мелодыя суму адклікаецца ў пейзажы: намаляваныя на фоне цёмнага ельніку трапяткія асіны, быццам спачуваючы адзінокай гераіні, раняюць у вір, як слёзы, пазалочаныя восенню лісткі / лісцікі.

Здольнасць Васняцова перадаць прыгажосць і ўзвышанасць народнай фантазіі прынесла яго творам шырокую папулярнасць і нязменную любоў гледачоў. На выставе сярод экспазіцыйнага матэрыялу наведвальнік знойдзе размаляваную шкатулку. Адчыніўшы яе, можна выбраць для сябе добразычлівае казачнае прадказанне.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 53.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам