ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Вобраз духоўнай спадчыны
Урокаў вашых не забыць…

Пажылыя людзі ў грамадстве: разуменне, павага, клопат

Пажылыя людзі ў грамадстве: разуменне, павага, клопат
Іншыя навіны

З 1 кастрычніка па 4 лістапада ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта выстаўка “Пажылыя людзі ў грамадстве: разуменне, павага, клопат”, прысвечаная Міжнароднаму дню пажылых людзей.


Гэты Дзень быў абвешчаны 14 снежня 1990 г. на 45-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН (рэзалюцыя 45/106) і штогод адзначаецца 1 кастрычніка.

Гэта свята – даніна павагі і ўвагі да людзей, за плячамі якіх шматгадовая праца, нялёгкія выпрабаванні і багаты жыццёвы вопыт. Мэтай гэтага Дня з’яўляецца прыцягненне ўвагі грамадскасці да неабходнасці змены адносін да пажылых людзей, да іх праблем, індывідуальных і сацыяльных запатрабаванняў, а таксама да іх укладу ў развіццё грамадства. У рэзалюцыі адзначаецца, што людзі не толькі павінны жыць даўжэй, але і жыццё іх павінна быць больш якасным, разнастайным і паўнавартасным.

Праблемы, звязаныя са старэннем насельніцтва, першапачаткова закраналі галоўным чынам развітыя краіны, аднак цяпер яны набываюць усё большае значэнне для ўсіх зямлян. Па прагнозах навукоўцаў, сёння ў свеце налічаецца амаль 700 мільёнаў чалавек, узрост якіх больш за 60 гадоў. Да 2050 г. колькасць такіх людзей дасягне двух мільярдаў, склаўшы больш за 20 працэнтаў насельніцтва планеты. Таму міжнародная супольнасць пачала надаваць асаблівую ўвагу становішчу пажылых людзей.

У 1982 г. у Вене адбылася Першая сусветная асамблея па праблемах старэння, дзе быў прыняты Міжнародны план дзеянняў, які вызначыў падыходы міжнароднай супольнасці да праблемы старэння. У 1991 г. Генеральная Асамблея зацвердзіла Прынцыпы ААН адносна пажылых людзей (рэзалюцыя 46/91), а ў 2002 г. на Другой сусветнай асамблеі па праблемах старэння, якая адбылася ў Мадрыдзе, былі прыняты Палітычная дэкларацыя і Міжнародны план дзеянняў, якія сталі паваротным пунктам у стратэгіі будаўніцтва грамадства для ўсіх узростаў.

Упершыню праблемы старэння былі разгледжаны ўрадамі краін усебакова і ўсёабдымна ў шырокім кантэксце сацыяльна-эканамічнага развіцця і забеспячэння праў чалавека. Пад час работы асамблеі быў перагледжаны і нанова зацверджаны Міжнародны план дзеянняў па праблемах старэння, дзе былі прадугледжаны новыя меры ў наступных кірунках: забеспячэнне занятасці пажылых людзей, павелічэнне іх даходаў, паляпшэнне медыцынскага абслугоўвання, адукацыі і сацыяльнага забеспячэння. Асобая ўвага надавалася праблемам пажылых жанчын, якія складаюць большасць у гэтай узроставай групе.

Значнае павелічэнне колькасці пажылых людзей у свеце патрабуе сур’ёзнага перагляду іх ролі ў грамадстве і адносін да іх цалкам. Ключавым элементам Мадрыдскага міжнароднага плана дзеянняў можна назваць прызнанне таго факта, што пажылыя людзі здольны ўносіць велізарны ўклад у развіццё грамадства. Таму яны не павінны быць пазбаўлены такой магчымасці. Пажылыя людзі – энергічныя і незаменныя ўдзельнікі працэсу развіцця і захавальнікі сацыяльнай стабільнасці, грамадства мусіць прыкладаць больш намаганняў да таго, каб у поўнай меры задзейнічаць іх патэнцыял.

У Рэспубліцы Беларусь пажылым людзям з боку дзяржавы надаецца вялікая ўвага. У краіне створана маштабная сістэма сацыяльнай абароны пажылых людзей. Яна ўключае забеспячэнне разнастайных ільгот і гарантый, павышэнне пенсій, сацыяльнае абслугоўванне і дапамога ў доме.

Прапанаваная тэматычная выстаўка прызначана для таго, каб прыцягнуць увагу чытача да праблем людзей пажылога ўзросту, іх індывідуальных і сацыяльных запатрабаванняў, павысіць ступень інфармаванасці па праблеме дэмаграфічнага старэння грамадства.

Экспазіцыя налічвае каля 60 дакументаў, большую частку якіх складаюць дакументы міжнародных арганізацый (ААН, ЮНЕСКА, Еўрапейскага саюза, Савета Еўропы і інш.) на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН.

Выстаўка ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Міжнародныя дакументы, накіраваныя на ажыццяўленне ўсіх праў і асноўных свабод пажылых людзей.
  • Удзел пажылых людзей у эканамічным, палітычным і сацыяльным жыцці грамадства.
  • Медыцынская дапамога, падтрымка і сацыяльная абарона пажылых людзей.
  • Дэмаграфічнае старэнне грамадства: статыстычныя даныя.
  • Пажылыя людзі ў Рэспубліцы Беларусь.

Выстаўка будзе цікавая сацыёлагам, супрацоўнікам розных органаў дзяржаўнага кіравання, сацыяльным работнікам, выкладчыкам і студэнтам вышэйшых навучальных устаноў, а таксама ўсім, хто цікавіцца сучаснымі сацыяльнымі, дэмаграфічнымі, і сацыяльна-эканамічнымі праблемамі.

Карысныя спасылкі

Сістэма ААН

Асноўныя матэрыялы

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам