ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Новы дом, новае жыццё
Кніжная спадчына Скарыны цяпер і ў Музеі Гутэнберга

Пасланец мужнасці

Пасланец мужнасці
Іншыя навіны

З 14 чэрвеня па 8 жніўня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная кніжная выстаўка “Пасланец мужнасці”, прымеркаваная да 95-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава.

У жыцці Васіля Уладзіміравіча (1924–2003) так атрымалася, што ён двойчы перажыў падзеі Вялікай Айчыннай вайны – непасрэдна на фронце і праз свае неўміручыя творы. Ваенная проза В. Быкава – проза мужнасці і праўды. На свае ўласныя вочы пісьменнік бачыў здрадніцтва і сапраўдны подзвіг, маладушша і ахвяраванне сабой дзеля сябра, штодзённы гераізм звычайнага чалавека. Суровая праўда ў адлюстраванні вайны, пільная ўвага да думак і пачуццяў чалавека, абвостраная чалавечнасць, высокая патрабавальнасць у сцвярджэнні маральных прынцыпаў, лаканізм, дакладнасць і выразнасць апавядальнай манеры – вызначальныя якасці творчай манеры Васіля Быкава.

“Вартавы сумлення”, “Праўдай адзінай”, “Грамадзянін свету”, “Двойчы перажытае” – чатыры раздзелы выстаўкі, якія знаёмяць наведвальнікаў з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка. Не пакінуць абыякавымі "Сотнікаў", "Альпійская балада", "Абеліск", "Воўчая зграя", "Пайсці і не вярнуцца", "Знак бяды", "У тумане", "Сцяна" і іншыя творы аўтара.

Асобна прадстаўлены шматлікія пераклады твораў Васіля Уладзіміравіча на рускую, украінскую, нямецкую, англійскую, польскую і іншыя замежныя мовы.

Усяго на выстаўцы прадстаўлена больш за 120 выданняў.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход на выстаўку – па чытацкім білеце ці білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Навіны

Раман Матульскі: “У сучасным свеце няма ведаў канстанты”

10 Сне 2019

6 снежня адбылася сустрэча фіналістаў конкурсу “Студэнт года” з дырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, старшынёй грамадска-кансультатыўнага савета па пытаннях адукацыі пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, прафесарам, доктарам педагагічных навук Раманам Матульскім.

Аўтарскі погляд

Кнігі з асабістай калекцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі перададзены ў фонды Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

9 Сне 2019

Гэта 76 сучасных выданняў, прысвечаных гісторыі, культуры, адукацыі, навуцы і спорту краін – суседзяў, партнёраў нашай краіны на міжнароднай арэне.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Тэставы доступ да калекцыі Duke University Press

9 Сне 2019

Карыстальнікам Нацыянальнай бібліятэкі і яе партнёрам па віртуальнай чытальнай зале прадастаўлена магчымасць тэставага доступу да электроннай калекцыі навуковых часопісаў па літаратуры, культуралогіі, сацыялогіі, палітыцы, гісторыі і кніжнай калекцыі выдавецтва Duke University Press, у якую ўваходзяць больш за 2,5 тыс. найменняў перыядычных выданняў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шлях даўжынёй у эпоху

10 Сне 2019

Гэтаму чалавеку давялося надоўга перажыць большасць са свайго пакалення, што загiнула ў крывавых вiрах эпохi. У юнацтве ён быў адным з сяброў легендарнага лiтаратурнага аб’яднання “Маладняк”, а памёр ужо ў незалежнай Беларусi. Звалi яго Аляксандр Каратай. Але ў гiсторыi лiтаратуры ён застаўся як Максiм Лужанiн, паэт, пiсьменнiк, сцэнарыст, перакладчык, якi нарадзiўся 110 гадоў таму ў вёсцы Прусы Слуцкага павета.

Навіны бібліятэк

Нарачанскi чараўнiк

10 Сне 2019

«А вось Мiхась Лынькоў, высокi, спакойны, бадай што вечна з папяросаю ў руках. Ён гаворыць мала, больш слухае другiх, бо таксама нетутэйшы, з Бабруйска. За плячыма ў яго, мабыць, ужо добры стаж нейкай немалой работы, бо выглядае ён стала, спрактыкавана, дый шынель, што сядзiць на iм вельмi ж па-цывiльнаму, проста як знак бiяграфii, дадае гэтай сталасцi».

Навіны бібліятэк

111