ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Пісьменнікі – юбіляры 2012
Бай, лірнік, бай!

Парыж – мой другі Віцебск

Парыж – мой другі Віцебск
Іншыя навіны

З 5 па 24 ліпеня ў зале выяўленчых і відэадакументаў (пам. 307) праходзіць выстаўка “Парыж – мой другі Віцебск”, прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння беларускага жывапісца, графіка Марка Захаравіча Шагала (1887– 1985).


У мастацтве ХХ ст., мабыць, няма іншага настолькі паэтычнага, рамантычнага і разам з тым парадаксальнага і дзёрзкага мастака, як Марк Шагал. Падобна да Творцы, ён стварае свой свет, у якім сам вызначае прастору і час. У яго свеце пануе гармонія ўсяго жывога, тут суседнічае цудоўнае і будзённае і, вядома, дабро заўсёды атрымлівае перамогу ў вечнай бітве са злом. Творы Шагала надзвычай эмацыянальныя. У яго мастацтве ўсё, як ён сам казаў, вызначаецца “рухам нашай крыві, усёй нашай істотай”.

Нарадзіўшыся ў Віцебску, мастак толькі чвэрць жыцця правёў у родным горадзе. Але менавіта гэта адыграла рашаючую ролю ў яго станаўленні, дало багатыя, незабыўныя ўражанні, натхненне на ўсе наступныя гады. Родны горад назаўжды застаўся галоўнай тэмай творчасці Марка Шагала, дзіўную і пяшчотную любоў да яго ён пранёс праз усё сваё доўгае жыццё. На шматлікіх работах мастака адлюстраваны віцебскія вуліцы і плошчы, помнікі архітэктуры і закаханыя.

Застаўшыся па волі выпадку назаўжды за мяжой, у Парыжы, Марк Захаравіч 15 гадоў не прымаў французскага грамадзянства, усё яшчэ спадзеючыся калі-небудзь вярнуцца на радзіму. Ілья Эрэнбург пісаў: “Здаецца, уся гісторыя сусветнага жывапісу не ведала мастака, настолькі прывязанага да свайго роднага горада, як Шагал. Жадаючы сказаць нешта добрае пра Парыж, Шагал называў яго «мой другі Віцебск»”.

Прапанаваная выстаўка – спроба разгледзець мастацтва Шагала ва ўсёй поліфанічнасці яго жанраў. У сваіх творах жывапісу або графікі, вітража або мазаікі, керамікі або габелена Шагал гаворыць мовай пластычнай формы, зачароўваючы святочным ззяннем фарбаў, магіяй ліній, кантрастамі святла і цемры.

На выстаўцы прадстаўлена звыш 100 дакументаў. Гэта альбомы, кнігі, артыкулы, паштоўкі і рэпрадукцыі работ мастака. Сярод іх – аўтабіяграфічныя раманы, напісаныя Маркам Шагалам, Бэлай Шагал, з ілюстрацыямі мастака і выданне "По следам ангела" Давіда Мак-Ніла, сына Марка Шагала.

Кантактны тэлефон: (+375-17) 293-27-58.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам