ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
У аграгарадку Іванаўскага раёна рыхтуюцца да 200-годдзя з дня нараджэння Фёдара Дастаеўскага
Што хавала ад нас Цётка: эксклюзіўна да юбілею пісьменніцы

Памяць дарог

Памяць дарог
Іншыя навіны

У зале беларускай літаратуры (пам. 205) з 16 ліпеня па 19 верасня праходзіць юбілейная выстаўка “Памяць дарог”, прымеркаваная да 110-годдзя з дня нараджэння паэта і перакладчыка Анатоля Астрэйкі (1911–1978).

Анатоль (Акім Пятровіч) Астрэйка – адзін са старэйшых беларускіх паэтаў, які пакінуў пасля сябе значную творчую спадчыну. У цэнтры ўвагі паэзіі А. Астрэйкі – жыццё чалавека. Яго творам уласцівы задушэўнасць і спавядальная адкрытасць, цесная сувязь з фальклорам, напеўнасць. Яго вершы напісаны прачула, па-мастацку вобразна, шчыра, сардэчна. Вершы, якія пісаліся ад самога сэрца, ніколі не страцяць свайго адметнага гучання.

Раздзел “Паэзія пачуццяў” змяшчае шматлікія паэтычныя зборнікі аўтара, сярод якіх “Слава жыццю”, “Слуцкі пояс”, “Добры дзень”, “Бацька мой Нёман”, “Сэрца насцеж”, “Цвіціце, верасы!”, “Зямная Случчына”, “Ураджай цяпла” і іншыя, а таксама фельетоны “Чортава вакансія”, творы для дзяцей “Ёлка” і “Прыгоды дзеда Міхеда”, асобныя вершы ў калектыўных зборніках і перыядычных выданнях .

Лірычным вершам Анатоля Астрэйкі ўласцівы прастата, песеннасць. Невыпадкова многія шчырыя, мілагучныя творы паэта пакладзены на музыку. Нотныя выданні прадстаўлены ў раздзеле “З песняй па жыцці”.

“Шчодрасць паэта” – раздзел выстаўкі, які знаёміць з вершамі А. Астрэйкі, перакладзенымі на мовы свету, а таксама з яго перакладчыцкай дзейнасцю. Паэт-лірык вядомы як перакладчык на беларускую мову твораў рускіх, украінскіх, польскіх, літоўскіх, малдаўскіх, узбекскіх пісьменнікаў.

Анатоль Астрэйка заўсёды быў сейбітам святла, шчырасці, любові да Радзімы. У раздзеле “Хараство пражытых дзён” экспануецца літаратура пра жыццё і творчасць пісьменніка.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак(8 017) 293 27 16.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам