ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Дакументныя фонды бібліятэк Беларусі
Глыбіня пазнання і асэнсавання

Памятаць, каб жыць

Памятаць, каб жыць
Іншыя навіны

З 16 снежня па 10 студзеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць кніжная выстаўка “Памятаць, каб жыць”, прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння Івана Гаўрылавіча Чыгрынава (1934–1996).


Дзейнасць драматурга, перакладчыка, публіцыста, сцэнарыста, грамадскага дзеяча, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1974), Літаратурнай прэміі імя А. Фадзеева (1979), народнага пісьменніка Беларусі І. Чыгрынава – важкі ўклад у культуру нашай краіны. Яго творчасць – яркая старонка сучаснай беларускай прозы. Шырокавядомыя ў нашай рэспубліцы і за яе межамі творы аўтара атрымалі высокую ацэнку чытачоў і крытыкі. Проза пісьменніка прысвечана падзеям Вялікай Айчыннай вайны. У ёй аўтар імкнуўся паказаць праўду таго суровага і гераічнага часу.

На кніжнай выстаўцы прадстаўлены больш за 160 дакументаў, якія сістэматызаваны ў тры раздзелы.

Першы раздзел “Сакрэты творчай лабараторыі І. Чыгрынава” ўключае зборы твораў, кнігі апавяданняў, раманы “Плач перапёлкі” (1972), “Апраўданне крыві” (1977), “Свае і чужынцы” (1984), ”Вяртанне да віны” (1994), “ Не ўсе мы згінем” (1996), п’есы, кнігі публіцыстыкі, крытыкі і літаратуразнаўчыя працы аўтара. Тут жа прадстаўлены творы, якія не выходзілі асобна, а друкаваліся ў часопісах: п’есы “Госці” (1993), “Савіцкі” (1994), “Прымак” (1994), ”Брат караля” (1995) і інш.

І. Чыгрынаў вядомы і як кінасцэнарыст. Ён з’яўляецца сааўтарам сцэнарыяў знакамітага тэлевізійнага фільма пра мінскае падполле “Руіны страляюць…” і кінафільма “Плач перапёлкі”, знятага па аднаіменным рамане.

На выстаўцы прадстаўлены таксама творы, пераклады якіх з рускай, узбекскай, дацкай, украінскай, армянскай моў зрабіў І. Чыгрынаў.

У другім раздзеле “Творы І. Чыгрынава ў перакладах” экспануюцца кнігі аўтара, перакладзеныя на рускую, англійскую, балгарскую, іспанскую, малдаўскую, нямецкую і іншыя мовы.

Трэці раздзел “Шчырасць, праўдзівасць, чалавечнасць” прадстаўляе публікацыі літаратурных крытыкаў, успаміны сяброў пісьменніка пра яго жыццё, творчасць і грамадскую дзейнасць, артыкулы пра мастацкія фільмы і спектаклі, пастаўленыя па яго творах. У раздзеле экспануецца кніга А. Марціновіча “Іван Чыгрынаў: нарыс жыцця і творчасці” (1999), у якой найбольш глыбока раскрыты жыццё і творчасць пісьменніка.

Кантактны тэлефон: 293-27-16.

Навіны

Відэаўрок па асновах пошуку ў вэб-каталогу Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

12 Ліс 2019

Анлайн-каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – самы наведвальны і запатрабаваны інфармацыйны рэсурс бібліятэкі. Гэта платформа для пошуку дакументаў з фондаў бібліятэкі, ліцэнзійных баз даных і інфармацыйных рэсурсаў адкрытага доступу.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Перамагчы дыябет!

13 Ліс 2019

З 13 лістапада па 18 снежня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) працуе тэматычная кніжная выстаўка “Перамагчы дыябет!”, прысвечаная Сусветнаму дню барацьбы з дыябетам.

Кніжныя выстаўкі

Спектакль у бібліятэцы: малышам паказалі казку пра сапраўднае сяброўства

6 Ліс 2019

“Як забавіць дзіця на канікулах?” – думаюць выхавальнікі, настаўнікі і бацькі школьнікаў. Але пастаянных гасцей Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі не турбуе гэтае пытанне. Яны ведаюць, што іх малышэй чакаюць займальныя спектаклі ў нашай канферэнц-зале.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111