ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Семінар пра новыя дакументы па генеалогіі
Выстава агітплакатаў “Не п’янству на вытворчасці”

Палала зара новай эры

Палала зара новай эры
Іншыя навіны

З 6 лістапада ў зале перыядычных выданняў (1-ы паверх, пам. 106) адкрыта тэматычная выстава-прагляд “Палала зара новай эры”, прымеркаваная да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі (7 лістапада).

Прадстаўленыя навуковыя і навукова-папулярныя выданні расказваюць пра перадумовы рэвалюцыі і адлюстроўваюць хроніку адной з пераломных гістарычных падзей ХХ стагоддзя. Цікавасць уяўляюць зборнікі і ілюстраваныя каталогі сатырычных часопісаў і карыкатур рэвалюцыйнага перыяду.

Подобранная литература дает возможность каждому читателю глубже заглянуть в историю, окунуться в атмосферу крупнейшего политического события XX века, повлиявшего на дальнейший ход всемирной истории.

Падабраная літаратура дае магчымасць кожнаму чытачу глыбей зазірнуць у гісторыю, апынуцца ў атмасферы найбуйнейшай палітычнай падзеі XX стагоддзя, якая паўплывала на далейшы ход сусветнай гісторыі.


Выстава будзе доўжыцца да 23 лістапада 2020 г.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Матэрыял пададзены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам