ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Гімнастыка цела – шлях да cябе
Адкрыты доступ да электронных часопісаў выдавецтва “Oxford University Press”

Пакаранне смерцю: цана жыцця і межы права

Пакаранне смерцю: цана жыцця і межы права
Іншыя навіны

З 8 кастрычніка па 5 лістапада ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка “Пакаранне смерцю: цана жыцця і межы права”, прысвечаная Еўрапейскаму дню барацьбы супраць смяротнага пакарання.


Гэты Дзень быў заснаваны 26 верасня 2007 г. Камітэтам міністраў Савета Еўропы і штогод адзначаецца 10 кастрычніка. Заснаванне гэтага Дня з’яўляецца еўрапейскім укладам у правядзенне ў гэты ж дзень штогадовага Сусветнага дня барацьбы супраць смяротнага пакарання.

На працягу апошніх 30 гадоў Савет Еўропы працаваў над забаронай смяротнага пакарання ў Еўропе. Дзякуючы намаганням гэтай арганізацыі на дадзены момант Еўропа ўяўляе сабой адзіны ў свеце рэгіён, у якім практычна паўсюль пакаранне смерцю забаронена законам. Усё 47 дзяржаў – членаў Савета Еўропы адмянілі альбо наклалі мараторый на смяротнае пакаранне. За апошнія 10 гадоў ні ў адной з краін Савета Еўропы не быў выкананы ні адзін смяротны прысуд.

Права на жыццё і забарона катаванняў, бесчалавечнага і зневажальнага для чалавечай годнасці абыходжання ляжаць у аснове Еўрапейскай канвенцыі аб правах чалавека. У гэтай Канвенцыі, складзенай Саветам Еўропы і прынятай у 1950 г., выкладзены фундаментальныя прынцыпы, якія гарантуюць захаванне праў чалавека на тэрыторыі 47 дзяржаў-членаў, дзе пражываюць больш за 800 мільёнаў еўрапейцаў. У 1983 г. па ініцыятыве парламенцкай асамблеі Савета Еўропы, быў прыняты Пратакол № 6 да Еўрапейскай канвенцыі аб правах чалавека аб адмене смяротнага пакарання ў мірны час. У 2002 г. дасягнуты другі важны рубеж: прыняты Пратакол № 13 аб адмене вышэйшай меры пакарання пры ўсіх акалічнасцях, у тым ліку ў ваенны час. Савет Еўропы лічыць, што сёння важна замацаваць гэтую практыку ў Еўропе і дамагацца забароны на смяротнае пакаранне ва ўсім свеце.

Крок за крокам ідзе працэс адмены смяротнага пакарання. Большасць краін ў цяперашні момант спынілі гэтае жорсткае, бесчалавечнае і зневажальнае пакаранне: 94 дзяржавы прынялі рашэнне аб поўнай адмене смяротнага пакарання, 10 адмянілі гэтае пакаранне адносна ўсіх звычайных злачынстваў, а 35 краін за апошнія дзесяць гадоў не пакаралі смерцю ні аднаго чалавека. Аднак 58 дзяржаў выкарыстоўваюць гэты від пакарання. Пры гэтым на шэсць краін – Кітай, Іран, Саудаўская Аравія, ЗША і Пакістан – прыходзіцца 90 працэнтаў пакаранняў смерцю.

Цяпер Еўропа блізкая да таго, каб стаць рэгіёнам, вольным ад пакарання смерцю. Аднак сама ідэя скасавання смяротнага пакарання пакуль не перамагла. Дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання дасць магчымасць правесці дыскусіі з грамадзянамі, якія працягваюць падтрымліваць смяротнае пакаранне, растлумачыць бесчалавечны і зневажальны характар гэтага пакарання і прычыны яго адмены.

Смяротнае пакаранне ў Рэспубліцы Беларусь пакуль не адменена. Аналіз грамадскай думкі адносна пакарання смерцю паказвае, што большасць насельніцтва выступае за захаванне гэтага пакарання. 23 верасня 2010 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ладзілася пасяджэнне круглага стала “Пра шлях у кірунку адмены смяротнага пакарання ў Беларусі”, якое было арганізавана дэпартаментам па нарошчванні патэнцыялу ў галіне права і праў чалавека Сакратарыята Савета Еўропы сумесна з парламентарыямі Рэспублікі Беларусь. У мерапрыемстве ўдзельнічалі эксперты Савета Еўропы, прадстаўнікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дзяржаўных органаў і грамадскіх арганізацый. Падчас пасяджэнняў быў прааналізаваны вопыт еўрапейскіх дзяржаў у паступовым скасаванні смяротнага пакарання, агучана яго праблематыка ў Рэспубліцы Беларусь і перспектывы адмены гэтага віду пакарання ў нашай краіне.

На выстаўцы прадстаўлена каля 50 дакументаў на рускай, англійскай і нямецкай мовах: кнігі, брашуры, перыядычныя выданні.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Сусветныя тэндэнцыі, праблемы і перспектывы адмены вышэйшай меры пакарання ў сучасным грамадстве;
  • Міжнародныя прававыя дакументы аб адмене смяротнага пакарання;
  • Міжнароднае супрацоўніцтва і дзейнасць міжнародных арганізацый у сферы барацьбы за адмену пакарання смерцю;
  • Рэспубліка Беларусь на шляху да адмены смяротнага пакарання.

Выстаўка будзе карыснай спецыялістам у галіне міжнароднага крымінальнага права, работнікам праваахоўных органаў, сацыёлагам, прававедам, студэнтам і выкладчыкам юрыдычных спецыяльнасцей.

Карысныя спасылкі

Дакументы

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам