ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Дзень без тытуню, жыццё без тытуню!
Чараўнік з краіны маленства

Паэзія родных прастораў

Паэзія родных прастораў
Іншыя навіны

З 16 мая па 16 чэрвеня ў зале выяўленчых і відэадакументаў (пам. 307) праходзіць выстаўка “Паэзія родных прастораў”, прысвечаная 110-годдзю з дня нараджэння рускага жывапісца, майстра лірычнага пейзажа М.М. Рамадзіна (1903–1987).


“Карціны Рамадзіна неад’емныя ад прыроды. Яны – жывыя яе часткі. Ад гэтых карцін можна скалець на ветры, удыхаць усімі грудзьмі вясенні рачны халадок, прамакаць наскрозь ад дажджу, адчуць пах хваёвай перагрэтай ігліцы”, – так пісаў К.Г. Паўстоўскі пра сутнасць пейзажнай творчасці аднаго з выдатнейшых майстроў савецкага мастацтва.

Зрабіць свет, увасоблены на палатне, жывым, трапяткім – задача, ад рашэння якой у канчатковым рахунку залежыць творчы поспех жывапісца, мастацтва якога прасякнута пафасам сцвярджэння бясконцай прыгажосці рэальнага свету. Для гэтага недастаткова пратакольна дакладна перанесці на палатно пейзажны матыў, бо карціна ператворыцца ва ўнутрана пусты муляж. Барацьбой супраць такога сухога, абыякавага капіравання натуры, змаганнем за паэтычнае і адухоўленае стаўленне да яе характарызуецца ўвесь творчы шлях Мікалая Міхайлавіча Рамадзіна.

Прадстаўленыя ў экспазіцыі рэпрадукцыі работ мастака дазваляюць гледачу адчуць эфект прысутнасці прыроды і пагрузіцца ў яе дзівосны, чароўны свет. Палотны майстра “Рака Царэўна”, “Вясна”, “Вербы ў паводку”, “Вясновы дзень” перадаюць рамантыку абнаўлення, дыханне свежасці ў вясновых токах зямлі, размаху паводкі, дзе стаяць прыбярэжныя дрэвы, а паветра празрыстае і чыстае. Карціны “Кержанец”, “Рака Славянка”, “Затоплены лес”, “Лясная глуш”, “Лясное возера” адкрываюць меладычную казку ціхіх лясных азёр і былінную цвярдыню глухіх хваёвых бароў, дзе ўжо “не лес, а цэлы свет рознастаронні, напоўнены зданнямі і цудамі”.

Усяго на выстаўцы экспануецца каля 80 дакументаў, якія найбольш яскрава адлюстроўваюць творчасць М. Рамадзіна. Сярод іх – альбомы, часопісы, паштоўкі, рэпрадукцыі, даведачныя выданні.

Экспазіцыя разлічана на ўсе катэгорыі чытачоў, якія цікавяцца пейзажным жывапісам і савецкім мастацтвам.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 58.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам