ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Прэзентацыя “Кніжнай спадчыны Беларусі”
Кніга як твор мастацтва

Паэтычнае майстэрства перакладчыка

Паэтычнае майстэрства перакладчыка
Іншыя навіны

З 22 кастрычніка па 23 лістапада ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Паэтычнае майстэрства перакладчыка”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Язэпа Семяжона (1914–1990).


Імя выдатнага беларускага перакладчыка, пісьменніка, крытыка, заслужанага работніка культуры Беларусі Я. Семяжона шырока вядома ў свеце. У яго надзвычай багатай спадчыне – пераклады твораў з англійскай, венгерскай, італьянскай, нямецкай, польскай, румынскай, французскай, чэшскай, славацкай і іншых моў. За пераклад з лацінскай мовы паэмы М. Гусоўскага “Песня пра зубра” таленавіты перакладчык удастоены Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы (1982).

Экспазіцыя складаецца з чатырох раздзелаў, якія падрабязна знаёмяць з пісьменніцкай і перакладчыцкай дзейнасцю Я. Семяжона, яго жыццёвым лёсам. У першым раздзеле “Вернасць духу арыгінала” экспануюцца пераклады, выдадзеныя асобнымі кнігамі. Яны сталі падзеяй у літаратурным жыцці Беларусі і атрымалі высокую ацэнку крытыкі. Гэта зборнікі вершаў Дж. Радары “Неапаль без сонца” (1955), Р. Бёрнса “Шатландская слава” (1957) і “Вам слова, Джон Ячмень!” (1983), раман М. Твэна “Жанна д’Арк” (1961, з Н. Цімафеевай), зборнік “Апалены лотас: вершы в’етнамскіх паэтаў” (1968), зборнік твораў вядомых паэтаў свету “Сем цудаў свету” (1977), паэмы М. Гусоўскага “Песня пра зубра” (1973, 1980, 1981, 2006, 2007), А. Міцкевіча “Пан Тадэвуш” (1985, 1998, 2007, 2010) і інш.

Раздзел “Адкрывальнік скарбаў” змяшчае шматлікія публікацыі перакладаў Я. Семяжона, якія былі надрукаваны ў часопісах і калектыўных зборніках. Сярод іх пераклады на беларускую мову твораў як класікаў, так і сучасных пісьменнікаў Англіі, ЗША, Францыі, Італіі, Германіі, Індыі, Польшчы і іншых, а таксама творы паэтаў з былых саюзных рэспублік.

Матэрыялы раздзела “У вялікі свет літаратуры” пазнаёмяць з літаратуразнаўчай дзейнасцю пісьменніка. У раздзеле прадстаўлены літаратурна-крытычныя артыкулы па праблемах сучаснага мастацкага перакладу, уступныя артыкулы да кніг іншых аўтараў, рэцэнзіі, а таксама рэдактарская праца Я. Семяжона.

Пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка раскажуць дакументы раздзела “Сувязны народаў і культур”. Асаблівай увагі заслугоўвае кніга І. Лапцёнак (Лавар) “Паэт-перакладчык Язэп Семяжон: адметнасць творчай індывідуальнасці” (2010). У ліку аўтараў, якія прысвяцілі свае публікацыі і вершы выдатнаму творцу, – Н. Гілевіч, В. Рагойша, М. Кенька, У. Юрэвіч, Э. Мартынава, А. Марціновіч, В. Вітка, Х. Чэрня, А. Зарыцкі і інш.

Выстаўка багата ілюстравана фотаздымкамі.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 16.

Навіны

Кітабы – унікальныя помнікі рукапіснай кніжнасці

9 Сне 2019

4 снежня адбыліся чарговыя заняткі ў межах семінара-практыкуму “Кітабы – унікальныя помнікі рукапіснай кніжнасці”. Сустрэча была прысвечаная гісторыі вывучэння кітабаў. Кітабамі называюць рукапісныя кнігі, якія ствараліся на працягу стагоддзяў прадстаўнікамі адной з этнаканфесійных груп Беларусі – беларускімі татарамі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Падведзены вынікі працы сістэмы карпаратыўнай каталагізацыі бібліятэк Беларусі за 2019 г.

6 Сне 2019

5 снежня на базе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося пасяджэнне Тэхналагічнага камітэта сістэмы карпаратыўнай каталагізацы бібліятэк Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Лекцыя аб сучасным беларускім канцэртна-выканальніцкім мастацтве

6 Сне 2019

5 снежня адбылася чарговая сустрэча ў межах цыкла “Беларуская музыка ў сусветнай мастацкай прасторы”. З сучасным беларускім канцэртна-выканальніцкім мастацтвам слухачоў пазнаёміла кандыдат мастацтвазнаўства, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы Ірына Леанідаўна Гарбушына.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

6 Сне 2019

Да Рэгіянальнага зводнага каталога бібліятэк Брэсцкай вобласці далучыліся дзяржаўная ўстанова культуры “Маларыцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” і дзяржаўная ўстанова культуры “Жабінкаўская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Дамалюй працяг: выйшла другая частка дзіцячага комікса “Не для чужых вачэй”

6 Сне 2019

Выйшаў працяг прыгодніцкага комікса, выпушчанага ў падтрымку дабрачыннага праекта Беларускага дзіцячага фонду і кампаніі А1 “Я бачу!”. З 4 снежня другую частку гісторыі пра школьнікаў, іншапланецян і незвычайныя акуляры можна атрымаць у падарунак у кнігарнях Мінска і Віцебска.

Навіны бібліятэк

111