ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Калекцыя ці КВАлекцыя?
Карціны-"званы" Уладзіміра Чарнышова

Паэты, якія спяваюць

Паэты, якія спяваюць
Іншыя навіны

З 5 мая па 11 ліпеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць тэматычная выстаўка “Паэты, якія спяваюць”, прысвечаная аўтарскай песні.


«Они же думают стихами
И мысли выражают вслух,
Их струны ласканы руками,
Их песни поднимают дух…»
Каміль

Аўтарская песня, ці бардаўская музыка, – песенны жанр, які сфарміраваўся на мяжы 50–60-х гг. ХХ стагоддзя ў нефармальнай культуры студэнцтва і маладых інтэлектуалаў і хутка дасягнуў шырокай папулярнасці.

Лірычны герой аўтарскай песні – чалавек, лёгкі на ўздым, аматар падарожжаў, рамантык па натуры. Вечар ля вогнішча, заплечнік, палатка, гітара – няхітрыя атрыбуты, якія акаляюць яго ў жыцці. І важней за ўсё чыстыя і светлыя чалавечыя адносіны, у якіх няма месца зайздрасці і хцівасці, а лепшая падтрымка ў жыцці – бескарысліва і самааддана працягнутая па першым поклічы рука сябра.

Больш за 100 дакументаў, прадстаўленых у экспазіцыі, раскрыюць перад чытачамі свет бардаўскай песні.

Кнігі “Авторская песня: Антология” Д. Сухарава (2002), “Барды” Л. Анінскага (1999 г.), “От костра к микрофону” А. і М. Левітанаў (1996) і інш. пазнаёмяць з гісторыяй і развіццём гэтага песеннага жанру. “Типология советской массовой культуры” Т. Чараднічэнкі (1994), “Певцы и вожди” У. Фрумкіна (2005) будуць цікавыя разважаннямі пра ўзаемадзеянне мастацтва і ўлады, успамінамі пра класікаў і родапачынальнікаў жанру А. Галіча, Б. Акуджаву, а таксама гутаркамі з вядомымі бардамі А. Гарадніцкім, Ю. Кімам, Т. і С. Нікіцінымі.

На выстаўцы прадстаўлена шмат біяграфічных і аўтабіяграфічных кніг вядомых выканаўцаў: А. Міцяева “По прожилкам лиственной руки” (2010), А. Разенбаума “Летать – так летать!” (2009), В. Шылінай “Владимир Высоцкий и музыка” (2008), “Встречи в зале ожидания. Воспоминания о Булате” (2003) і інш.

Асаблівае месца ў экспазіцыі займаюць нотныя і аўдыядакументы. Тут можна знайсці зборнікі любімых песень – “Наполним музыкой сердца” (1989), “Поют барды” (1991), “Песни у ночного костра” (1996), “Песни в рюкзаке” (2000); аўтарскія зборнікі – Я. Бачурына “Я ваша тень” (1999), М. Шчарбакова “Другая жизнь” (1997), І. Сіманоўскага “Признаюсь Северу в любви” (1994), “Сто песен Виктора Берковского” (1995) і многія інш.

Пра песні цікава не толькі чытаць. Знакамітыя “Милая моя” Ю. Візбара, “Изгиб гитары желтой” А. Міцяева, “За туманом” Ю. Кукіна, “Александра” С. Нікіціна, “Грузинская”, “Ваше Величество, Женщина” Б. Акуджавы, а таксама песні А. Галіча, У. Высоцкага, В. Бяркоўскага, А. Гарадніцкага, В. Долінай, А. Разенбаума і іншых аўтараў можна праслухаць у зале.

Выстаўка будзе цікавая як прыхільнікам аўтарскай песні, так і тым, хто пакуль мала знаёмы з гэтым жанрам.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 52.

Спіс літаратуры

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам