ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Да 95-годдзя з дня нараджэння Канстанціна Сіманава
Юбілейны нумар “Вестника библиотек”

Паэт бронзы і каменю

Паэт бронзы і каменю
Іншыя навіны

З 12 лістапада па 13 снежня ў зале выяўленчых і відэадакументаў (пам. 307) праходзіць выстаўка "Паэт бронзы і каменю", прысвечаная 170-годдзю з дня нараджэння французскага скульптара Агюста Радэна (1840–1917)


Творчасць аднаго з найбольш вялікіх і ўплывовых прадстаўнікоў еўрапейскага мастацтва XIX–XX стст., аднаго з заснавальнікаў імпрэсіянізму ў скульптуры, паводле яго ўласнага прызнання, вагалася паміж гармоніяй антычнай скульптуры, з уласцівай ёй спакойнай дасканаласцю форм, і суровай веліччу Мікеланджэла, напоўненай страснай барацьбой.

Адна з самых значных работ майстра "Брама Пекла" ўяўляе сабой гіганцкі бронзавы рэльеф з выявамі вобразаў Дантэ. Асобныя групы і скульптуры набываюць самастойнае жыццё – "Мысліўца", "Пацалунак", "Цень", "Адам", "Ева", "Данаіда".

Імя скульптара нязменна асацыіруецца з тэмай кахання, якая прадстаўлена ў цэнтральнай частцы экспазіцыі. У сваіх знакамітых творах "Пацалунак", "Вечная вясна", "Убор Венеры", "Рамеа і Джульета" Радэн узвялічыў прыгажосць аголенага цела і паэзію кахання.

Талент майстра выявіўся таксама ў стварэнні скульптурных партрэтаў. На выстаўцы прадстаўлены малюнкі найбольш вядомых работ – "Бальзак", "Партрэт Віктора Гюго", "Думка".

Уплыў творчасці Радэна на развіццё сучаснага мастацтва цяжка пераацаніць, бо менавіта ён паклаў канец перыяду застою ў галіне скульптуры і зноў зрабіў яе сродкам адлюстравання духоўнага свету асобы.

На выстаўцы дэманструюцца альбомы, кнігі, артыкулы і паштоўкі з работамі знакамітага скульптара. Экспазіцыя разлічана на ўсіх, хто цікавіцца біяграфіяй і творчасцю Агюста Радэна.

Кантактны тэлефон: 293-27-53.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам