ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу
Энцыклапедыя партызанскага майстэрства

Пад бацькоўскім дахам

Пад бацькоўскім дахам
Іншыя навіны

З 14 мая па 4 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (2-гі паверх, кальцавы калідор) арганізавана выстаўка “Пад бацькоўскім дахам”, прымеркаваная да Міжнароднага дня сям’і (15 мая).


Сям’я – найважнейшы сацыяльны інстытут сучаснага грамадства, аснова фарміравання здаровай нацыі. Дзякуючы сям’і, развіваецца і ўмацоўваецца дзяржава, расце дабрабыт народа.

У экспазіцыі, прапанаванай Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, прадстаўлена каля 200 дакументаў, сярод якіх даведачныя і энцыклапедычныя выданні, манаграфіі, альбомы, буклеты.

У першым раздзеле выстаўкі – “Грамадства ў мініяцюры” – экспануюцца кнігі, у якіх сям’я разглядаецца як асноўны элемент грамадства, захавальніца чалавечых каштоўнасцей, культуры і гістарычнай пераемнасці пакаленняў.

Разуменню хрысціянскіх асноў стварэння сям’і, яе ўмацаванню можа спрыяць літаратура, прадстаўленая ў раздзеле “Сям’я: святыя ісціны”. Аўтары кніг выступаюць за вяртанне ў жыццё высокамаральных прынцыпаў і хрысціянскай дабрадзейнасці.

Жадаючы стварыць надзейную, трывалую і шчаслівую сям’ю, многія маладыя людзі яшчэ да ўступлення ў шлюб цікавяцца мастацтвам быць разам. У раздзеле “Надвор’е ў доме!” сабраны выданні на тэму псіхалогіі сямейных адносін, сумяшчальнасці мужа і жонкі, кіравання сямейнымі канфліктамі і захавання шлюбу.

Выхаваць здаровае, актыўнае і ўпэўненае ў сабе дзіця – значыць даць яму паспяховы старт у жыцці. Кнігі, якія прадстаўлены ў раздзеле “Разумныя бацькі – шчаслівыя дзеці!”, раскажуць дарослым, як знаходзіць паразуменне з дзіцём, развіваць яго фізічны і інтэлектуальны патэнцыял, арганізаваць жыццёвую прастору і навучанне “асаблівых” дзяцей, ладзіць запамінальныя дзіцячыя святы, захоўваць даверлівыя адносіны з падлеткамі.

Выстаўка будзе цікавай для шырокага кола чытачоў і наведвальнікаў бібліятэкі.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 28 86.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам