ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Семінар-практыкум па методыцы работы з Рэгіянальным зводным электронным каталогам
Пісаць жыццё літаратуры

Пад адным небам

Пад адным небам
Іншыя навіны

З 5 кастрычніка па 13 лістапада ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць тэматычная выстаўка “Пад адным небам”, прымеркаваная да Міжнароднага дня перакладчыка.

Пераклад як рамяство існуе з даўніх часоў. Шматлікія плямёны, якія насялялі Зямлю, размаўлялі на розных мовах і ў сваіх кантактах мелі патрэбу знайсці паразуменне. Узнікненне пісьменства паспрыяла развіццю перакладу, які стаў паўнапраўным пасрэднікам паміж культурамі. Адзін з найбольш складаных і распаўсюджаных відаў перакладу – мастацкі. Ён адыгрывае важную ролю ў міжлітаратурнай камунікацыі, з’яўляецца сродкам духоўнага ўзаемаўзбагачэння і збліжэння народаў, павышае культуру роднай мовы.

Выстаўку, прысвечаную Міжнароднаму дню перакладчыка, адкрывае раздзел “Ад мовы да мовы масцілася кладка…”, які змяшчае выбраныя пераклады замежнай мастацкай літаратуры на беларускую мову. Наведвальнікі маюць магчымасць пазнаёміцца з працай такіх перакладчыкаў, як В. Сёмуха, Я. Семяжон, В. Рагойша, А. Хадановіч, А. Каляда і іншых. Таксама прадстаўлены зборнікі перакладаў паэзіі, прозы, драматургіі “Бабілёнская бібліятэка”, “Галасы з-за небакраю”, “Пакаленне Jeans”, “Вар'ят і манашка” і іншыя.

З серыямі перакладаў замежных аўтараў на беларускую мову “Скарбы сусветнай літаратуры”, “Паэты планеты”, “Светлыя знакі: паэты Кітая”, “Littera scripta”, “Бібліятэка часопіса «ПрайдзіСвет»” і іншымі знаёміць раздзел “Думак светлых акіян”.

Дзіцячая літаратура складае раздзел “Кніга нанач” – “Пітэр Пэн” Дж. М. Бары, “Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса” Л. Кэрала, “Хронікі Нарніі” К.С. Льюіса, “Караліна” Н. Геймана, казкі О. Уайльда, А. Ліндгрэн, С. Нурдквіста, Т. Янсан зацікавяць як дзяцей, так і дарослую аўдыторыю.

Беларускамоўныя творы ў перакладах на мовы народаў свету прадстаўлены ў раздзеле “Пявучыя струны душы беларускай”. Сярод выданняў – творы Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, Р. Барадуліна, В. Быкава, У. Караткевіча і іншых пісьменнікаў.

Даследаванням па тэорыі і практыцы мастацкага перакладу прысвечаны раздзел “На волю слова адпускаю”, які змяшчае бібліяграфічныя паказальнікі, асобныя манаграфіі (І. Чароты, Н. Дзянісавай, А. Таболіч, М. Булахава і інш.), артыкулы, апублікаваныя ў шматлікіх зборніках і часопісах.

Усяго экспазіцыя налічвае больш за 200 дакументаў.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце ці білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам