ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Мелодыі душы
75 гадоў Магілёўскай абласной бібліятэцы імя У.І. Леніна

Па жыцці з родным словам

Па жыцці з родным словам
Іншыя навіны

З 4 па 30 лістапада ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная выстаўка “Па жыцці з родным словам”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага вучонага-мовазнаўца М. Р. Судніка (1910–1995).


Міхаіл Раманавіч Суднік быў чалавекам шырокага гісторыка-філалагічнага кругагляду, выдатным знаўцам беларускай літаратурнай мовы, збіральнікам і даследчыкам яе лексічнага скарбу. Яго навуковыя інтарэсы ў першую чаргу былі звязаны з беларускай лексікалогіяй і лексікаграфіяй.

Значную частку экспазіцыі складаюць лексікаграфічныя працы, у стварэнні якіх вучоны прымаў удзел як аўтар-укладальнік, сааўтар, рэдактар, арганізатар распрацовак. Сярод іх – “Арфаграфічны слоўнік” (1948), “Русско-белорусский словарь” (1953), “Беларуска-рускі слоўнік” (1962), “Слоўнік асабовых уласных імён” (1965; 2-е выд., 2005), “Русско-белорусский словарь общественно-политической терминологии” (1970), “Тлумачальны слоўнік беларускай мовы” (т. 1–5, 1977–1984) і інш.

На выстаўцы таксама можна азнаёміцца з працамі М. Судніка, прысвечанымі гісторыі станаўлення і развіцця беларускага мовазнаўства, артыкуламі па розных аспектах беларускай арфаграфіі, вынікамі яго рэдактарскай работы. У экспазіцыю ўключаны матэрыялы з біяграфічнымі звесткамі пра Міхаіла Раманавіча Судніка.

Кантактны тэлефон: 293-27-16.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам