ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
ІІ Міжнародны фестываль пейзажа, прысвечаны В. Цвірку
Інфарматызацыя бібліятэк: новы этап развіцця

Па закліку сэрца і сумлення

Іншыя навіны

З 10 кастрычніка па 20 лістапада 2007 г. у зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка «Па закліку сэрца і сумлення», прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння пісьменніка, журналіста, публіцыста, лаўрэата Міжнародных літаратурных прэмій імя А. Фадзеева і В. Пікуля, заслужанага работніка Міністэрства ўнутраных спраў СССР, дзяржаўнага дзеяча Беларусі Мікалая Іванавіча Чаргінца.


Нараджэнню Чаргінца як пісьменніка спрыяла яго праца ў органах унутраных спраў. У 1973 г. пабачыла свет яго першая дакументальная аповесць «Четвертый след», галоўны герой якой – інспектар крымінальнага вышуку Вятроў – потым пяройдзе і ў іншыя творы аўтара. Услед за ёй выйшлі аповесці «Тревожная служба» (1975), «Следствие продолжается» (1977), «Финал Краба»(1979). У 80-ыя гг. ХХ ст. з’явілася дылогія пісьменніка «За секунду до выстрела» (1992), першая частка якой ахоплівала падзеі Вялікай Айчыннай вайны, а другая – адлюстроўвала складаную работу супрацоўнікаў міліцыі ў мірны час. Вялікі вопыт прафесіянала, дасканалае веданне прыёмаў і метадаў барацьбы з арганізаванай злачыннасцю, спосабаў раскрыцця злачынстваў па гарачых слядах зрабілі М.І. Чаргінца адным з самых вядомых у рэспубліцы аўтараў.

На творчым лёсе пісьменніка адбілася і камандзіроўка ў палаючы Афганістан, вынікам якой сталі раманы «Тайна Чёрных гор» (1987) і «Сыновья» (1989).
М.І. Чаргінец – майстар вострасюжэтных сучасных дэтэктываў «Черный пес»(2000), «Киллер» (2001), палітычнага дэтэктыва «Тайна Овального кабинета» (2001), гісторыка-палітычнага дэтэктыва пра станаўленне савецкай улады на Беларусі «Приказ № 1»(1985). Свой раман-прадбачанне «Илоты безумия» (1995) пісьменнік вызначыў як «міжнародны дэтэктыў».

У творы адлюстравана барацьба разведак розных краін з міжнародным тэрарызмам.
У 2000 г. пісьменнік прапанаваў увазе чытачоў серыю «Уголовный розыск», якую склалі як яго новыя творы, так і выдадзеныя раней.
М.І. Чаргінец – аўтар навуковых прац у галіне правазнаўства, кінасцэнарыяў і спектакляў паводле ўласных раманаў.

Таленавіты пісьменнік з’яўляецца старшынёй грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі».
У экспазіцыі прадстаўлена звыш 50 дакументаў, сярод якіх мастацкія творы, выдадзеныя асобнымі выданнямі, публікацыі твораў у зборніках і часопісах, матэрыялы аб жыцці і творчасці пісьменніка.
Кантактны тэл. 293-27-16
Навіны

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам