ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Адно вялікае захапленне кнігамі
Каб казка адбылася…

Нявольнікі ў XXI стагоддзі: міжнародныя і нацыянальныя механізмы барацьбы з сучаснымі формамі рабства

Нявольнікі ў XXI стагоддзі: міжнародныя і нацыянальныя механізмы барацьбы з сучаснымі формамі рабства
Іншыя навіны

З 9 жніўня па 7 верасня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка “Нявольнікі ў XXI стагоддзі: міжнародныя і нацыянальныя механізмы барацьбы з сучаснымі формамі рабства”, прысвечаная Міжнароднаму дню памяці ахвяр гандлю людзьмі і яго ліквідацыі.


Гэты дзень быў абвешчаны на 150-й сесіі выканаўчага савета ЮНЕСКА ў 1997 годзе і штогод адзначаецца 23 жніўня. Дата была абрана ў памяць пра знакамітае паўстанне рабоў, якое ўспыхнула на Гаіці ў 1791 годзе і паклала пачатак працэсу ліквідацыі сістэмы рабства.

Гандаль людзьмі з’яўляецца беспрэцэдэнтнай трагедыяй і адной з самых цёмных старонак чалавечай гісторыі. Сёння мы жывём у цывілізаваным грамадстве, дзе рабства афіцыйна адменена і забаронена. Аднак у рэальнасці яно не выкаранена – рабства ў нашы дні проста прыняло новыя формы. Па дадзеных ААН, кожны год мільёны людзей, у асноўным жанчыны і дзеці, трапляюць у рабства, становяцца ахвярамі ашуканства і насілля, ператвараюцца ў “жывы тавар” і падвяргаюцца эксплуатацыі. Іх выкрадаюць, прадаюць, прымушаюць працаваць і жыць у нечалавечых умовах. “Новы гандаль людзьмі” стаў адной з самых вострых і шырокамаштабных праблем сучаснасці.

У наш час рабства шматаблічнае. Яго новыя формы з’яўляюцца агіднымі рэаліямі сённяшняга дня і адлюстроўваюць сацыяльна-эканамічны і рэлігійны кантэкст, у якім яны існуюць. Сучасныя формы рабства – гэта, перш за ўсё, гандаль людзьмі, працоўнае рабства, калі чалавек выкарыстоўваецца на плантацыях або ў цяжкіх прамысловых працах, дамашняе рабства, пазыковае рабства, выкарыстанне людзей як донараў для трансплантацыі органаў і тканак, прымусовае замужжа, прымусовая цяжарнасць і выношванне дзяцей, фіктыўнае ўсынаўленне, сексуальнае рабства. Ахвярамі ашуканства і насілля, як правіла, з’яўляюцца выхадцы з найбольш уразлівыхсацыяльных груп, уцекачы, мігранты.

Хоць рабства было першым парушэннем праў чалавека, супраць якога стала змагацца міжнародная супольнасць, яшчэ рана гаварыць пра тое, што яно сышло ў мінулае. Для яго ліквідацыі давядзецца яшчэ прыкласці велізарныя намаганні. Выкараненне розных аспектаў рабства непазбежна звязана з выяўленнем глыбінных прычын, якія ляжаць у аснове іх існавання. Немагчыма дабіцца поспеху без барацьбы супраць галечы, сацыяльнай маргіналізацыі, непісьменнасці, невуцтва і ўсіх форм дыскрымінацыі.

Міжнародныя арганізацыі і ўрады краін прыкладалі і прыкладаюць велізарныя намаганні па распрацоўцы, прыняцці і ажыццяўленні розных міжнародных дакументаў, накіраваных на выкараненне рабства. Канвенцыя аб рабстве, прынятая Лігай Нацый у 1926 годзе, першае міжнароднае пагадненне, якое датычылася праў чалавека, і Дадатковая канвенцыя, прынятая ў 1956 годзе, з’яўляюцца ключавымі дакументамі, у якіх даецца азначэнне розных форм рабства і выкладаюцца рэкамендуемыя меры па забароне гэтай практыкі. З улікам перадавога міжнароднага вопыту ўрадамі многіх краін свету распрацаваны нацыянальныя заканадаўствы, накіраваныя на ліквідацыю новых форм рабства.

Рэспубліка Беларусь першай на постсавецкай прасторы распачала шырокамаштабную кампанію барацьбы супраць гандлю людзьмі. Нацыянальныя меры па спыненні трафікінга спрыялі таму, што барацьба супраць гандлю людзьмі стала адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці Беларусі на міжнароднай арэне. Беларусь выступіла арганізатарам шэрагу міжнародных мерапрыемстваў, нацэленых на фарміраванне эфектыўнага глабальнага партнёрства супраць рабства і гандлю людзьмі ў XXI стагоддзі.

Матэрыялы выстаўкі раскрываюць розныя аспекты праблемы новага гандлю людзьмі і знаёмяць з даследаваннямі феномена рабства і гандлю людзьмі.

Выстаўка ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Вытокі, формы праяўлення і сутнасць рабства і гандлю людзьмі ў глабальным свеце;
  • Сучасныя формы рабства;
  • Міжнароднае супрацоўніцтва і міжнародна-прававыя аспекты рэгулявання барацьбы супраць рабства і гандлю людзьмі;
  • Рэспубліка Беларусь супраць трафікінга.

У экспазіцыі прадстаўлена каля 100 дакументаў на рускай, англійскай, французскай і нямецкай мовах. Вялікую частку экспазіцыі складаюць дакументы міжнародных арганізацый: кнігі, брашуры, мімеаграфаваныя дакументы ААН, перыядычныя выданні.

Выстаўка прызначана для супрацоўнікаў следчых і аператыўных падраздзяленняў праваахоўных органаў, псіхолагаў, сацыяльных работнікаў, суддзяў, адвакатаў, для выкладчыкаў і студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў юрыдычнага профілю, а таксама для ўсіх, хто цікавіцца станам праблем кіравання працэсамі барацьбы супраць міжнароднага рабства і гандлю людзьмі.

Карысныя спасылкі

Дакументы

Навіны

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам