ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
У інтэлектуальным турніры пра вайну перамагла каманда Нацыянальнай бібліятэкі
Перадача кніг у дар бібліятэкам Брэсцкай вобласці

Нотр-Дам-дэ-Пары: больш чым сабор

Нотр-Дам-дэ-Пары: больш чым сабор
Іншыя навіны

16 красавіка ў музеі кнігі ў знак салідарнасці і спачування адкрылася выстава, прысвечаная сабору Парыжскай Божай Маці.

15 красавіка адбылася сапраўдная культурная катастрофа – пажар у саборы Нотр-Дам-дэ-Пары ў Францыі. Гэты гатычны храм з’яўляецца не толькі сімвалам французскай сталіцы, але таксама скарбам сусветнай культуры. Людзі з усяго свету ехалі ў Парыж, каб паглядзець на гэты архітэктурны шэдэўр. Ён прывабліваў шматлікіх мастакоў і пісьменнікаў.

Лёс сабора на працягу стагоддзяў складваўся па-рознаму. Ён неаднаразова разбураўся і ўзводзіўся нанова. У XIX ст. храм знаходзіўся ў такім дрэнным стане, што ставілася пытанне пра яго знос. Выратаванню сабора ад руйнавання і здабыццю славы шмат у чым спрыяў аднайменны гістарычны раман Віктора Гюго, апублікаваны ў 1831 г. У 1841 г. пачалася рэстаўрацыя храма, якая працягвалася больш за 20 гадоў.

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі захоўваюцца ўнікальныя матэрыялы, якія даюць уяўленне пра выгляд сабора ў XVIII–XIX стагоддзях. На выстаўцы можна пабачыць выданні 1830-х гг. славутага рамана В. Гюго, эстампы з відамі Нотр-Дама мастака Шарля Мер’ёна 1850-х гг., выявы інтэр’ераў сабора з каранацыйнага альбома Напалеона Банапарта 1804 г., абрысы храма на карце Парыжа 1734 г. і інш.


Час работы выставы адпавядае рэжыму работы музея кнігі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Выстава будзе працаваць у музеі кнігі (пам. 347) да 21 мая 2019 г.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 22.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам