ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Візіт губернатара Самарскай вобласці
Рэспубліканскі семінар

Незалежная Беларусь – наш агульны і надзейны дом

Незалежная Беларусь – наш агульны і надзейны дом
Іншыя навіны

З 26 чэрвеня 2008 года Нацыянальная бібліятэка Беларусі арганізавала тэматычную кніжную выстаўку «Незалежная Беларусь – наш агульны і надзейны дом», прысвечаную Дню Рэспублікі (3 ліпеня).




3 ліпеня займае асаблівае месца ў гісторыі і лёсе беларускага народа. Коштам небывалых ахвяр і разбурэнняў дасталася нам свабода. Гэта свята заваявана кроўю і ратнымі подзвігамі тых, хто, не шкадуючы свайго жыцця, змагаўся за незалежнасць Радзімы ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Менавіта таму наш народ вызначыў дзень вызвалення г. Мінска датай галоўнага свята краіны Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Моцная і квітнеючая Беларусь лепшы помнік паўшым і жывым, усім, хто ў жорсткіх бітвах адстаяў незалежнасць нашай краіны!


Экспазіцыю адкрываюць рэспубліканская кніга «Памяць Беларусі» (2005 г.) і зборнік успамінаў, дакументаў, хронікі партызанскага руху і падпольнай барацьбы 1941-1944 гг. «Беларусь непокоренная» (2005 г.) даніна памяці ўсім, хто адваяваў Перамогу.

Выстаўка налічвае больш за 100 дакументаў, якія адлюстроўваюць сучасны стан суверэннай Беларусі. Нацыянальная эканоміка, сучасная знешняя палітыка беларускай дзяржавы, стан і перспектывы інавацыйнага развіцця навукі, адукацыі і культуры, Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь, гісторыя і сучаснасць эканамічнага правасуддзя, дзяржаўныя галіновыя праграмы, развіццё турызму ў Беларусі усе гэтыя сферы жыццядзейнасці нашай краіны змястоўна прадстаўлены ў экспазіцыі.

Выстаўка размешчана на 2-м паверсе атрыума.

Кантактны тэлефон: 293-28-86.


Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам