ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
На скрыжаванні шляхоў…
Балет “Маленькі прынц” упершыню пастаўлены ў Беларусі

Несці ідэі міру ў свядомасць людзей

Несці ідэі міру ў свядомасць людзей
Іншыя навіны

З 5 лістапада па 8 снежня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207)  арганізавана выстаўка “Несці ідэі міру ў свядомасць людзей”, прысвечаная 70-годдзю стварэння Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА).


ЮНЕСКА была створана на канферэнцыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, якая адбылася пасля заканчэння Другой сусветнай вайны, у лістападзе 1945 г. у Лондане. 37 дзяржаў падпісалі 16 лістапада 1945 г. статут новай міжнароднай арганізацыі. Статут уступіў у сілу 4 лістапада 1946 г. пасля яго ратыфікацыі 20-цю дзяржавамі. На сённяшні дзень членамі ЮНЕСКА з’яўляюцца 195 дзяржаў і яе штаб-кватэра размяшчаецца ў Парыжы, у Францыі.

У першыя гады свайго існавання ЮНЕСКА дапамагала аднаўляць школы, бібліятэкі і музеі, разбураныя падчас Другой сусветнай вайны, і выступала ў ролі своеасаблівай інтэлектуальнай пляцоўкі для абмену ідэямі і навуковымі ведамі. У далейшы перыяд арганізацыя правяла шэраг кампаній, якія ўнеслі ўклад у будаўніцтва грамадства ведаў: роўны доступ да адукацыі, захаванне біяразнастайнасці, захаванне гістарычных і культурных нематэрыяльных і матэрыяльных помнікаў, свабода сродкаў масавай інфармацыі і права людзей на доступ да інфармацыі.

На працягу сямідзесяці гадоў ЮНЕСКА з’яўляецца ўвасабленнем спадзяванняў чаканняў, надзей і бесперапыннай барацьбы за лепшае жыццё, заснаванае на чалавечай годнасці, паразуменні і салідарнасці паміж людзьмі. Дзякуючы свайму высокаму міжнароднаму аўтарытэту ЮНЕСКА ўплывае на фарміраванне дзяржаўнай палітыкі дзяржаў-членаў і ажыццяўляе маштабныя культурныя, адукацыйныя, інфармацыйныя і навуковыя праграмы.

У аснове ўсіх стратэгій і мерапрыемстваў ЮНЕСКА ляжаць шырокія мэты і пэўныя задачы сусветнай супольнасці – узгодненыя на міжнародным узроўні мэты ў сферы развіцця, уключаючы Мэты ў сферы развіцця, што былі сфармуляваны ў Дэкларацыі тысячагоддзя (МРТ). Дасягненню гэтых мэт спрыяе ўнікальны характар сфер кампетэнцыі ЮНЕСКА, якія ахопліваюць адукацыю, навуку, культуру, камунікацыю і інфармацыю.

Місія ЮНЕСКА заключаецца ў садзейнічанні ўмацаванню міру, выкараненню галечы, устойліваму развіццю і міжкультурнаму дыялогу з дапамогай адукацыі, навукі, культуры, камунікацыі і інфармацыі.

ЮНЕСКА мае шырокую сетку рэгіянальных, кластарных і нацыянальных бюро, інстытутаў і цэнтраў у многіх краінах, у адпаведнасці са Статутам ЮНЕСКА дзяржавы ствараюць нацыянальныя камісіі для далучэння сваіх устаноў адукацыі, навукі і культуры да дзейнасці арганізацыі.

Рэспубліка Беларусь увайшла ў склад ЮНЕСКА ў 1954 годзе. З моманту свайго ўступлення наша краіна прымала актыўны ўдзел у дзейнасці арганізацыі і чатыры разы выбіралася членам Выканаўчай рады ЮНЕСКА. Як прадугледжана Статутам ЮНЕСКА, у Беларусі дзейнічае Нацыянальная камісія па справах ЮНЕСКА, старшынёй якой са жніўня 2013 года з’яўляецца У.У. Макей, міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

У экспазіцыі прадстаўлена больш за 100 дакументаў на рускай, англійскай і французскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ЮНЕСКА, брашуры, буклеты.

Прапанаваная тэматычная выстаўка складаецца з наступных раздзелаў:

  • Гісторыя стварэння ЮНЕСКА.
  • Асноўныя напрамкі дзейнасці ЮНЕСКА ў пяці праграмных сектарах:
    • адукацыя;
    • дакладныя і прыродазнаўчыя навукі;
    • сацыяльныя і гуманітарныя навукі;
    • культура;
    • камунікацыі і інфармацыя.
  • ЮНЕСКА і Беларусь.

Выстаўка будзе цікавая спецыялістам у сферы міжнародных адносін, сацыёлагам, супрацоўнікам устаноў культуры і мастацтва, студэнтам і выкладчыкам, а таксама ўсім, хто цікавіцца дзейнасцю ЮНЕСКА.

Спіс літратуры

Карысныя спасылкі

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 34.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам