ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
“Я прыйшоў да вас…”
Лясы свету: стан, ахова, выкарыстанне

Недзе далёка між гор…

Недзе далёка між гор…
Іншыя навіны

З 17 сакавіка па 13 красавіка ў зале выяўленчых і відэадакументаў (пам. 307) праходзіць выстаўка “Недзе далёка між гор…”.


Горы заўсёды вабілі да сябе людзей: што там, за тым перавалам? Якія далячыні адкрыюцца з гэтай вяршыні?

Існуе нямала горных краін, у тым ліку невялікіх старажытных каралеўстваў і княстваў, якія толькі дзякуючы гарам і захавалі свае самастойнасць, культуру, традыцыі, звычаі. Горы захоўваюць памяць і пра вялікія горныя цывілізацыі, напрыклад імперыю інкаў, а таксама пра шматлікіх мужных людзей, якія прысвяцілі і нават аддалі сваё жыццё гарам, асуджаючы сябе на цяжкасці, выпрабаванні і нястачу.

Кажуць, што чалавек, які хоць бы раз пабыў у гарах, пакідае там сваё сэрца…

Не раз апелі і будуць апяваць мастакі і пісьменнікі ўрачыстую веліч і прыгажосць гор з іх мудрагелістымі спляценнямі хрыбтоў, завоблачнымі вяршынямі, глыбокімі цяснінамі і каньёнамі, на дне якіх у вечным змроку шуміць вада.

Прадстаўленыя на выстаўцы рэпрадукцыі і фотаальбомы захапляюць і зачароўваюць горнымі пейзажамі. Сярод работ – “Месяцовая ноч. Наваколле Ялты” І. Айвазоўскага, “Зарослы грот у Сарэнта” С. Шчадрына, “Над палямі – марскія горы…” М. Валошына, “Пад гарой” А. Кашая і многія інш.

Заварожваюць прыгажосцю горныя вяршыні Алтая, Цянь-Шаня і Паміра, якія можна ўбачыць у фотаальбоме “Горы Центральной Азии” (2009).

Сярод дакументаў экспазіцыі – такія выданні, як "Горы мира" (2012), "Большая коллекция русских художников" (2008), "Чудеса природы" (1996) і інш.

Дапаўняюць выстаўку публікацыі з кніг і перыядычных выданняў па дадзенай тэматыцы.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 58.

Навіны

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам