З 6 ліпеня па 28 жніўня ў зале перыядычных выданняў (пам. 106) праходзіць тэматычная выстава”Небяспечныя сеткі: аб праблеме камп'ютарнай залежнасці”.
Сучасныя камп'ютарныя тэхналогіі з іх бязмежнымі камунікацыйнымі, інфармацыйнымі, забаўляльнымі магчымасцямі, з аднаго боку, з'яўляюцца магутным сродкам інтэлектуальнага развіцця чалавека, з іншага – сродкам разбурэння асобы, які падмяняе свет рэальных адносін і дзеянняў камп’ютарнымі мадэлямі, блакуе самастойнасць і свабоду выбару, фарміруе залежнасць ад гульні.
Шырока асвятляюць праблемы камп’ютарнай і інтэрнэт-залежнасці публікацыі з часопісаў “Психология обучения”, “Медицинский журнал”, “Юстиция Беларуси”, "Народная асвета” і інш.
Найбольш распаўсюджанымі рызыкамі інфармацыйнай дзейнасці можна лічыць кантэнтныя – пагрозы, якія зыходзяць ад няякасных і шкоднасных матэрыялаў (якія прапагандуюць супрацьпраўныя дзеянні, гвалт, суіцыд, наркотыкі, экстрэмізм, тэрарызм), і камунікацыйныя рызыкі − пагрозы, якія ўзнікаюць у працэсе міжасобаснага ўзаемадзеяння карыстальнікаў інтэрнэту ў чатах, сацыяльных сетках, форумах, блогах і г.д. Асабліва небяспечны кантакты з незнаёмымі карыстальнікамі, якія здзяйсняюць пераслед, гвалт і шантаж (тролінг, кібермобінг, кібербулінг, грумінг, уцягванне ў “групы смерці” і інш.). Пра тое, як своечасова распазнаць гэтыя пагрозы і абараніцца ад іх, раскажуць матэрыялы перыядычных выданняў “Здаровы лад жыцця”, “Пачатковае навучанне”, “Минская школа сегодня”, “Здоровье и успех” і інш.
Усяго на выставе прадстаўлена каля 40 перыядычных выданняў.
Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.
Тэлефон для даведак: (8 017) 293 25 87.
Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.